Оскар Дамінгес
Оскар Дамінгес | |
---|---|
ісп.: Óscar Domínguez[1] | |
Імя пры нараджэнні | ісп.: Óscar Manuel Domínguez Palazón |
Дата нараджэння | 3 студзеня 1906[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 снежня 1957[5][6][…] (51 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, ілюстратар, фатограф, мастак па тэкстылі |
Мастацкі кірунак | Пакаленне 27 года[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Оскар Дамінгес (ісп.: Óscar Domínguez; 7 студзеня 1906, Сан-Крыстобаль-дэ-ла-Лагуна — 31 снежня 1957, Парыж) — іспанскі мастак і скульптар, адзін з прадстаўнікоў іспанскага сюррэалізму разам з Сальвадорам Далі і Жуанам Міро.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 7 студзеня 1906 года ў Сан-Крыстабаля-дэ-ла-Лагуна (Іспанія). У юнацтве перанёс цяжкую хваробу, якая пашкодзіла косткі і канечнасці. З 1926 года жыў у Парыжы, працуючы ў сямейным бізнесе (экспарт у Францыю бананаў). З 1929 года канчаткова размясціўся ў Парыжы, дзе сышоўся з рознымі авангардысцкімі групамі і сюррэалістамі. У 1931 годзе напісаў аўтапартрэт, дзе намаляваў сябе з перарэзанымі венамі.
Раннія працы з казачнымі і сэксуальнымі матывамі ўвайшлі ў яго першую персанальную выставу (травень 1933 года, Галерэя прыгожага мастацтва, Тэнэрыфэ). Тыповай працай для гэтай выставы з’яўляецца «Сюррэалістычны пейзаж» (1933, Тэнэрыфэ). У 1934 годзе далучыўся да групы Андрэ Брэтона, у якой пратрымаўся да яе распаду ў 1948 годзе.
У 1936 годзе Дамінгес пачаў ужываць метад, названы сюррэалістамі «перакладныя карцінкі» — дэкалькаманію (Decalcomania). «Пераводныя карцінкі» былі ўключаныя Брэтонам у «Кароткі слоўнік сюррэалізму».
У тым жа 1936 годзе Дамінгес прыступіў да працы над цыклам, названым ім «дэкалькаманічныя аўтаматычныя наўмысныя інтэрпрэтацыі». Асноўнай тэмай гэтых прац з’яўляліся камбінаванне механічнага функцыянавання і перадача задушаных эратычных жаданняў.
У 1947 годзе выйшла кніга вершаў Дамінгеса «Яны глядзяць адзін на аднаго». Таксама Дамінгес з’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў па тэхніцы сюррэалізму.
Оскар Дамінгес скончыў жыццё самагубствам, перарэзаўшы сабе вены (31 снежня 1957 года, Парыж).
Зноскі
- ↑ а б Museum of Modern Art online collection
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б https://surrealism.website/Dominguez.html
- ↑ https://ocula.com/artists/oscar-dominguez/
- ↑ https://books.google.ca/books?id=dukwAQAAIAAJ&q=%C3%93scar+Dom%C3%ADnguez+december+1957&dq=%C3%93scar+Dom%C3%ADnguez+december+1957&hl=en&sa=X&ved=0ahUKEwin9-Saw9PiAhUPY6wKHbqSCvcQ6AEIOzAD
- ↑ Oscar Domínguez // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Union List of Artist Names — 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- ↑ а б https://totallyhistory.com/oscar-dominguez/
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ Цэнтр Пампіду — 1977.