Олдрыч Эймс
Олдрыч Эймс | |
---|---|
англ.: Aldrich Hazen Ames | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Aldrich Hazen Ames |
Род дзейнасці | разведчык, mole, government agent |
Дата нараджэння | 26 мая 1941[1] (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Carleton Cecil Ames[d][3] |
Жонка | Rosario Casas Dupuy[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Олдрыч Хейзен «Рык» Эймс (англ.: Aldrich Hazen "Rick" Ames, нар. 26 мая 1941 года, Рывер-Фолс, штат Вісконсін, ЗША) — супрацоўнік контрразведвальнага падраздзялення ЦРУ, які працаваў у структуры на працягу 31 года і ўзначальваў савецкі аддзел упраўлення знешняй контрразведкі ЦРУ; у той жа час — агент савецкіх (КДБ СССР) і расійскіх спецслужбаў, які супрацоўнічаў з імі на працягу больш за 9 гадоў. У 1994 годзе быў прызнаны вінаватым у шпіянажы і прыгавораны да пажыццёвага пазбаўлення волі без права на памілаванне. У цяперашні час адбывае пакаранне ў федэральнай папраўчай установе горада Тэрэ-Хот (штат Індыяна).
Роберт Эймс быў завербаваны ў красавіку 1985 года адным з кіраўнікоў рэзідэнтур КДБ СССР у Вашынгтоне, супрацоўнікам Першага галоўнага ўпраўлення, палкоўнікам Віктарам Чаркашыным. Эймсам былі выдадзены не менш за 25 агентаў амерыканскіх спецслужбаў з ліку грамадзян СССР і Расіі, больш за 10 з якіх былі расстраляныя па прыгаворы суда (у сувязі з чым Эймс у ЗША атрымаў мянушку «серыйнага забойцы»). Эймс быў арыштаваны 21 лютага 1994 года супрацоўнікамі ФБР; дакладныя прычыны яго правалу да гэтага часу не ўстаноўлены. Пра існаванне гэтага агента ў СССР ведала толькі невялікая колькасць высокапастаўленых супрацоўнікаў, якія распрацоўвалі найскладанейшыя аперацыі яго прыкрыцця.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Aldrich Ames // GeneaStar
- ↑ https://www.intelligence.senate.gov/sites/default/files/publications/10390.pdf Праверана 27 красавіка 2020.
- ↑ Geni.com — 2006.
- ↑ https://www.washingtonpost.com/archive/lifestyle/tv/1998/11/29/student-trouper-good-friend-spy/1b2ddb43-a0f8-4b08-916c-c291335b06c0/ Праверана 29 мая 2019.
- ↑ https://www.washingtonpost.com/archive/entertainment/books/1995/06/11/the-man-who-sold-the-secrets/3440cd54-1278-4907-ba08-01861d0207cf/ Праверана 29 мая 2019.