Нацыянальная бібліятэка Мальты
Нацыянальная бібліятэка Мальты (мальт.: Bibljoteka Nazzjonali ta 'Malta, англ.: National Library of Malta) — галоўная бібліятэка Мальты, размешчана ў горадзе Валета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Калекцыя нацыянальнай бібліятэкі Мальты была заснавана ордэнам гаспітальераў ў XIV стагоддзі. Найстаражытныя фонды паходзяць з бібліятэк крыжакоў, якія перайшлі да ордэна паводле дэкрэта 1555 года. У 1766 годзе фонды бібліятэкі папоўніліся унікальнымі выданнямі, калі сюды была перададзена прыватная бібліятэка вялікага магістра Мальтыйскага ордэна Жана Луі Герэн дэ Тэнсена, якая складалася з 9700 тамоў.
У часы панавання англічан, 4 ліпеня 1812 года бібліятэка пераехала ў новае памяшканне. З 1925 года ўведзена правіла абавязковага асобніка, надрукаванага на Мальце. З 1976 года бібліятэка афіцыйна атрымала статус нацыянальнай.
Бібліятэка друкуе нацыянальную бібліяграфію ўсіх публікацый на Мальце.