Наталля Уладзіміраўна Сухаверхава
Наталля Уладзіміраўна Сухаверхава | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 лістапада 1949[1] (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Уладзімір Паўлавіч Сухаверхаў |
Род дзейнасці | мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва |
Месца працы | |
Жанр | габелен і батык |
Вучоба |
Наталля Уладзіміраўна Сухаве́рхава[2] (нар. 3 лістапада 1949, Мінск) — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (габелен, батык).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Мінску. Дачка мастака У. П. Сухаверхава. У 1971 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1971 года працуе на Мінскім мастацкім камбінаце Беларускага саюза масткоў. З) 1996 года займаецца выкладчыцкай дзейнасцю.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Сярод твораў Н. У. Сухаверхавай габелены «Квітнеючы мой край» для Палаца культуры калгаса «Нёман» Стаўбцоўскага раёна (1986), «Беларусь» ля рэстарана «Беларусь» у Мінску (1987), «Купалле» для палаца культуры ў вёсцы Крупіца Мінскага раёна (1989), «Сонечны» і «Вясновы» для ўрадавай рэзідэнцыі ў горадзе Заслаўе, «Зачараваны край» (1981), «Дарога» (1991), «Летнія навальніцы» (1996), «Успамін» (2001), «Купалле» (2010) і іншыя.
Творам Наталлі Сухаверхавай уласцівы рытмічнасць кампазіцыі, гарманічнасць колераў, стрыманасць каларыту дэкаратыўнасць.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 293. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сухаве́рхава Наталля Уладзіміраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 293. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сухаверхава Наталля Уладзіміраўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 198. — 703 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Она стала прообразом Родины-матери возле стелы и создаёт уникальные гобелены. Показываем работы белорусской художницы Архівавана 18 студзеня 2021. (руск.) // Тэлеканал СТБ
- Екатерина Дмитриева Учитель и ученики (руск.) // СБ. Беларусь сегодня
- «А потом я нарисовала портрет Президента». 101-летняя художница рассказывает о своей яркой жизни (руск.)// СБ. Беларусь сегодня