Перайсці да зместу

Нагамакі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нагамакі

Нагамакі (яп.: 長巻 — «доўгая абгортка») — японская халодная зброя, што складаецца з дравяной дзяржальні з вялікім вастрыём. Была папулярная ў XII—XIV стагоддзях[1]. Была падобная на соўню, нагінату або глефу, але адрознівалася тым, што даўжыня дзяржальні і вастрыя былі прыкладна роўныя, што дазваляе яе класіфікаваць, як меч. Гэтай зброяй наносіліся, пераважна, сякучыя ўдары, але яна магла ўжывацца і ў якасці дзіды. Выкарыстоўвалася ў пяхоце. Нагамакі варта трымаць дзвюма рукамі, прычым падчас бою становішча рук не змяняецца. Правая рука размешчаная бліжэй да вастрыя. У барацьбе з кавалерыяй ўдары часта наносіліся па нагах каней[2].

Гэтая зброя ўжывалася ў перыяды Камакура (1192—1333), Намбоку-цё (1334—1392) і ў перыяд Мураматы (1392—1573) дасягнула найбольшай распаўсюджанасці. Таксама яго выкарыстоўваў Ода Набунага [3].

Нагамакі — зброя, што выраблялася ў розных маштабах. Звычайна поўная даўжыня складала 180—210 см, вастрыё — да 90—120 см. Лязо мелася толькі з аднаго баку клінка. Дзяржальня нагамакі апрацоўвалася шнурамі ў перахрышчанай манеры, накшталт дзяржальні катаны[4]. У нагамакі дастаткова вялікі рычаг, гэта дазваляе вельмі зручна працаваць з гэтай зброяй, у паядынку можна трымаць суперніка на неабходнай адлегласці. У баю супернік хутчэй стамляецца пры намерах дастаць уладальніка гэтай зброі[5].

  • Дзмітрый Аляксееў. Энцыклапедыя зброі = Энциклопедия оружия. — Litres, 2017.
  • Павел Югрынаў. Малая энцыклапедыя халоднай зброі = Малая энциклопедия холодного оружия. — Litres, 2017.
  • Класіфікацыя зброі і узбраення. — ОЛМА Медиа Групп.
  • Адэль Уэстбрук, Оскар Раты. Таемніцы самураеў.: Баявыя мастацтвы феадальнай Японіі. — Азбука-Аттикус, 2017. — С. 592.
  • Валерый Хораў. Японская зброя буйным планам = Японское оружие крупным планом. — Феникс, 2010. — 254 с.
  • Чарлз Дан. Традыцыйная Японія. Быт, рэлігія, культура. — Litres, 2017. — 2895 с.
  • Ф.Ф. Гайваронскі, В.В. Ларыёнаў. Эвалюцыя вайсковага мастацтва: этапы, тэндэнцыі, прынцыпы = Эволюция военного искусства: этапы, тенденции, принципы. — Вайс. выд-ва, 1987. — С. 246.