Перайсці да зместу

Навум Мееравіч Гурвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навум Мееравіч Гурвіч
Дата нараджэння 18 чэрвеня 1901(1901-06-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 сакавіка 1991(1991-03-11) (89 гадоў)
Адукацыя
Тэатр
Член у

Навум Мееравіч Гу́рвіч (18 чэрвеня 1901, Мінск11 сакавіка 1991) — беларускі артыст балета.

Нарадзіўся 18 чэрвеня 1901 года ў Мінску.

У 1928—1930 гадах вучыўся ў балетным класе Беларускага музычнага тэхнікума, у 1930—1933 гадах — у Беларускай студыі оперы і балета.

У 1933—1958 гадах — артыст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, у 1942—1943 — у Казахскім тэатры оперы і балета  (руск.).

Памёр 11 сакавіка 1991 года.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.

Характарны танцоўшчык. Выконваў ігравыя партыі, характарныя і народныя танцы ў балетах «Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага (Ротбарт; танцы іспанкі, мазурка), «Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева (бацька Марыі; кракавяк, мазурка), «Князь-возера» В. Залатарова (Ігнат), «Салавей» М. Крошнера (Настаўнік танцаў), «Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні (цыганскі танец), «Чырвоны мак» Р. Гліэра (танцы матросаў, Феніксаў, факстрот, 1933; танец чорных воінаў, 1947), «Дон Кіхот» Л. Мінкуса (арагонес, эспада, 1934; лаліта, фанданга, 1947), «Марная засцярога» П. Л. Гертэля (цыганскі танец), «Арлекінада» Р. Дрыга (Сябры Каламбіны, танец Дам і Валетаў, іспанскі), у операх «Кармэн» Ж. Бізэ, «Пікавая дама» П. Чайкоўскага (пастараль), «Фаўст» Ш. Гуно, «Страшны двор» С. Манюшкі, «Травіята» Дж. Вердзі.

Зноскі