Навашахцінск
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Навашахцінск (руск.: Новошахтинск) — горад (з 1939 года) у Расіі, у складзе Растоўскай вобласці. Насельніцтва 114,5 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1939 годзе.
Горад размешчаны на захадзе Растоўскай вобласці, на яе мяжы з Луганскай вобласцю Украіны, за 80 км на поўнач ад Растова-на-Доне.
Буйны прамысловы цэнтр, які першапачаткова спецыялізаваўся пераважна на вуглездабычы і абслугоўванні горнай вытворчасці. У апошнія гады вугальная прамысловасць у горадзе спыніла сваё існаванне ў сувязі з зачыненнем усіх шахт. Разам з гэтым развіццё атрымалі лёгкая, металаапрацоўчая і харчовая прамысловасць. Буйная швейная фабрыка ў дадзены момант уваходзіць у склад прадпрыемстваў «Глорыя Джынс». Таксама ў цяперашні час у горадзе будуецца нафтаперапрацоўчы завод, які, як мяркуецца, стане новым горадаўтваральным прадпрыемствам.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Віктар Міхайлавіч Наскалаў (1948—2019) — беларускі вучоны ў галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання і спорта, педагог.
- Мікалай Дубінін (нар. 1973) — расійскі каталіцкі дзеяч, біскуп.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Навашахцінск