Міхаіл Аляксандравіч Чэхаў
Міхаіл Аляксандравіч Чэхаў | |
---|---|
руск.: Михаил Александрович Чехов | |
Дата нараджэння | 29 жніўня 1891[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 верасня 1955[3][4][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Бацька | Alexander Chekhov[d] |
Жонка | Olga Chekhova[d] |
Дзеці | Ada Tschechowa[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаакцёр, тэатральны акцёр, акцёр, тэатральны педагог, кінарэжысёр, тэатральны рэжысёр |
Гады актыўнасці | 1912 — 1954 |
Тэатр | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0155011 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл Аляксандравіч Чэхаў (руск.: Михаи́л Алекса́ндрович Че́хов, 16(28).8.1891, Санкт-Пецярбург — 30 верасня 1955, Беверлі-Хілз, Каліфорнія) — рускі і амерыканскі акцёр, рэжысёр, педагог. Заслужаны артыст Рэспублікі (1924). Пляменнік А. П. Чэхава.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1911 годзе скончыў Тэатральную школу А. С. Суворына ў Пецярбургу; працаваў у тэатры Суворына (Фёдар — «Цар Фёдар Іанавіч» А. К. Талстога). У 1913 годзе паступіў у трупу Маскоўскага Мастацкага тэатра, удзельнічаў у рабоце 1-й Студыі ММТ. Вырашальны ўплыў на Чэхава аказалі тэатральныя і этычныя ідэі К. С. Станіслаўскага, Л. А. Сулержыцкага і Я. Б. Вахтангава. Абвостранае ўспрыманне свету, эмацыйнасць, бліскучы дар імправізацыі, віртуознае майстэрства вылучылі Чэхава сярод найбуйнейшых рускіх акцёраў. Сярод яго лепшых прац: Фрэзер («Патоп» Бергера), Мальволіа («Дванаццатая ноч» Шэкспіра), Эрык XIV («Эрык XIV» Стрындберга), Гамлет («Гамлет» Шэкспіра), Аблеухаў («Пецярбург» Белага), Хлестакоў («Рэвізор» Гогаля). У 1919-22гадах Чэхаў кіраваў студыяй («Чэхаўская студыя»). У 1924 годзе стаў на чале 1-й Студыі ММТ, ператворанай у тым жа годзе ў ММАТ 2-і. У 1928 годзе Чэхаў з’ехаў за мяжу, кіраваў студыямі ў Літве, Латвіі ў 1932—1934 гадах, Вялікабрытаніі, групай «Эктарс лабараторы» у Галівудзе (1940-я гады). Здымаўся ў кіно. Сярод яго вучняў: англійскі акцёр Пол Роджэрс, амерыканскія кінаакцёры Грэгары Пек, Юл Брынер і інш.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 чэрвеня 2019.
- ↑ Michael Chekhov // Babelio — 2007.
- ↑ а б Чехов Михаил Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.
- ↑ Michael Chekhov // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Че́хов Михаил Алексаедрович / Паперный З. С. // Т. 29. Чаган — Экс-ле-Бен. — М. : Советская энциклопедия, 1978. — С. 140—141. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Нарадзіліся 29 жніўня
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 30 верасня
- Памерлі ў 1955 годзе
- Памерлі ў Беверлі-Хілз
- Пахаваныя ў Лос-Анджэлесе
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Асобы
- Акцёры Расійскай імперыі
- Акцёры ЗША
- Акцёры нямога кіно
- Кінарэжысёры ЗША
- Кінарэжысёры XX стагоддзя
- Мемуарысты ЗША
- Мемуарысты рускага замежжа
- Рускія эмігранты першай хвалі ў ЗША
- Рускія эмігранты першай хвалі ў Германіі