Перайсці да зместу

Міхаіл Іванавіч Дружынін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Іванавіч Дружынін
Дата нараджэння 15 верасня 1920(1920-09-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 сакавіка 1995(1995-03-31) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Пяхота
Гады службы 19391987
Званне
Генерал-палкоўнік
Генерал-палкоўнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Савецка-японская вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Іванавіч Дружынін (15 верасня 1920, в. Дзям’янцава, цяпер Бежацкі раён Цвярской вобласці — 31 сакавіка 1995, Масква) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік (1978). Герой Савецкага Саюза. Ганаровы грамадзянін Віцебска (1964).

У шэрагах Чырвонай арміі з 1939 года. Скончыў школу малодшых камандзіраў. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў накіраваны ў асобную 11-ю запасную стралковую брыгаду, дзе займаўся падрыхтоўкай сувязістаў. У 1943 годзе скончыў Маскоўскае ваенна-палітычнае вучылішча імя У. І. Леніна. У баявых дзеяннях на фронце са студзеня 1944 года, з красавіка 1944 года камсорг 1-га стралковага батальёна 61-га палка 19-й гвардзейскай стралковай дывізіі (39-я армія, 3-ці Беларускі фронт).

Старшы лейтэнант Дружынін М. І. сябе ў баі каля вёскі Замасточча Віцебскага раёна. 23 чэрвеня 1944 г. першым падняўся ў атаку, з чатырма байцамі захапіў мост праз раку Лучоса і ўтрымліваў да падыходу асноўных сіл, забяспечыўшы хуткую пераправу войскаў 5-га гвардзейскага стралковага корпуса. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры ўзяцці мастоў праз Лучоса гвардыі лейтэнанта Міхаілу Іванавічу Дружыніну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 3714). У 1969 г. у вёсцы Замасточча усталяваны абеліск на ўвекавечанне подзвігу байцоў.

Пасля вайны М. І. Дружынін працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1955 г. скончыў Вышэйшы ваенна-педагагічны інстытут, у 1962 годзе — Ваенную акадэмію Генштаба. У 1962—1969 гг. у РВСН. Член ваеннага савета — начальнік палітуправы ваенных акругаў, з мая 1985 года начальнік палітаддзела Ваеннай акадэміі Генштаба.

У адстаўцы з 1987 г. Жыў у Маскве. Памёр 31 сакавіка 1995 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках.

Зноскі

  • Витебск: Энциклопедический справочник. / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
  • Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска. У 2-х кн. Кн. 1-я / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2002. — 648 с.: іл. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0246-6

Міхаіл Іванавіч Дружынін на сайце «Героі краіны»