Перайсці да зместу

Мікуліцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікуліцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брагінскі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мікулічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 1 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 542
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 02344

Міку́ліцкі сельсавет (руск.: Микуличский сельсовет) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Мікулічы. Знаходзіўся на паўночным захадзе раёна.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Конанаўшчынскага і Рыжкаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Брагінскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 26 лістапада 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Буркоўскага сельсавета[1]. 14 студзеня 1960 года ў склад Астраглядаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бакуны, Буркі, Кавалі, Марытон і Шчарбіны), у адміністрацыйнае падпарадкаванне Брагінскага пассавета — 4 населеныя пункты (Кавака, Красная Гара, Пажаркі і Сабалі)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мікуліцкага сельсавета 6 населеных пунктаў[3]. 17 лістапада 2005 года скасаваны пасёлак Красная Горка[4]. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Буркоўскага сельсавета[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: аграгарадок Мікулічы, вёскі Вялікі Лес, Конанаўшчына, Рыжкаў і Чырвонае Поле.

У склад Мікуліцкага сельсавета ўваходзілі цяпер не існыя: пасёлкі Краснагорск, Краснае, вёска Новая Вёска, Ульянаўка (скасаваны ў 1938 годзе), вёска Байдакі (спалена фашыстамі ў 1942 годзе, не аднавілася), пасёлак Уладзімірскі (спалены фашыстамі, не аднаўляўся), хутар Байдакі (скасаваны ў 1968 годзе), пасёлак Красная Горка (скасаваны ў 2005 годзе).

Станам на 1 студзеня 2006 года (5 вёсак і 1 пасёлак) насельніцтва складала 625 чалавекі, з якіх 144 — ва ўзросце да 16 гадоў, 280 — у працаздольным і 201 — старэйшым за працаздольны. Колькасць гаспадарак —244.

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 542 чалавекі[6], з іх 96,1 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 1,3 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 73. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов Архівавана 2 чэрвеня 2021.
  5. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.