Мікола Рыжы
Мікола Рыжы | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Мікалай Дзмітрыевіч Рыжы |
Дата нараджэння | 2 снежня 1953 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 сакавіка 2017 (63 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | нацюрморт, партрэт, экслібрыс |
Вучоба | |
Уплыў | Генадзь Сцяпанавіч Грак, Васіль Пятровіч Шаранговіч і Павел Канстанцінавіч Любамудраў |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікола Рыжы, сапр. Мікалай Дзмітрыевіч Рыжы (2 снежня 1953, в. Уцеха, Барысаўскі раён — 30 сакавіка 2017) — беларускі мастак, ілюстратар[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Маляваў з дзяцінства. У 1964 годзе паступіў вучыцца ў Рэспубліканскую школу-інтэрнат імя І. В. Ахрэмчыка на аддзяленне выяўленчага мастацтва. У 1972 годзе перамог у мастацкім конкурсе да 90-годдзя Янкі Купалы. У 1973 годзе паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне графікі, дзе вучыўся ў Г. С. Грака, В. П. Шаранговіча, П. К. Любамудрава. Удзельнічаў у рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выстаўках з 1976 года, прымаў удзел у міжнародных мастацкіх форумах Еўропы і ЗША.
У 1993 годзе ўвайшоў у Беларускі Саюз мастакоў.
Жыў і працаваў у г. Барысаве.
Памёр 30 сакавіка 2017 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў ў галіне кніжнай, станковай графіцы і экслібрыса[2].
У 1976 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла першая кніга ў афармленні Міколы Рыжага — казка «Забаронены вузел». Далей мастак аформіў шэраг кніг, сярод каторых «Блікі сонца» Максіма Танка, «Рэпартаж з пятлей на шыі» Юліуса Фучыка, «Маўглі» Кіплінга, «Вужовы кароль» Ул. Ягоўдзіка. З’яўляецца аўтарам ілюстрацый да 60 кніжных выданняў.
Мастак падараваў мінскаму Музею сучаснага выяўленчага мастацтва 40 сваіх экслібрысаў[3].
Супрацоўніцтва з Белпоштай
[правіць | правіць зыходнік]Стварыў больш за 200 арыгінал-макетаў паштовых марак, мастацкіх капэрт і картак[4]. У яго працах адлюстраваны архітэктурныя помнікі Беларусі, гістарычныя асобы і падзеі. Адна з серый марак Міколы Рыжага, выдадзеных у 1994 годзе, была прысвечана паўстанню 1794 года. У серыю ўвайшлі маркі з партрэтамі Тадэвуша Касцюшкі, Тамаша Ваўжэцкага, Якуба Ясінскага і Міхала Клеафаса Агінскага.
У 1997 годзе Мікола Рыжы стварыў святочную капэрту Першага дня, прысвечаную 480-годдзю Беларускага друку, спецштэмпель да яе і чатыры маркі, якія адлюстроўваюць чатыры перыяды дзейнасці першадрукара Скарыны: Полацкі, Кракаўскі, Пражскі і Віленскі.
У 1999 годзе ў Беларусі ўпершыню былі выдадзены 2 маркі і мастацкія капэрты са спецштэмпелем пад лагатыпам EUROPA, якія былі прысвечаны Белавежскай пушчы і Бярэзінскаму біясфернаму запаведніку. Мастаком праекта быў Мікола Рыжы.
У 2002 годзе па эскізе мастака быў выданы блок паштовых марак, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
У 2007 годзе Мікола Рыжы распрацаваў эскізы мастацкіх маркіраваных капэрт, прысвечаных 125-годдзю гэтых беларускіх паэтаў. Капэрты змяшчаюць выявы паэтаў на фоне родных мясцін і сюжэтаў з іх твораў, а на марках адлюстрованы выявы іх дамоў-музеяў.
У 2009 годзе Мікола Рыжы ўвекавечыў у мастацтве ўзвядзенне памятнай стэлы, прысвечанай жыхарам роднай вёсцы Уцеха Барысаўскага раёна. Мастак таксама намаляваў графічную серыю партрэтаў землякоў-адраджэнцаў 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя: Кастусь Езавітаў, Алесь Бярозка, Аўген Калубовіч, Аркадзь Смоліч, Васіль Захарка, Вацлаў Ластоўскі, Радаслаў Астроўскі, Яўхім Кіпель. Гравюры былі апублікаваны ў часопісе «Полацак» (Кліўленд, ЗША)[5].
Яшчэ адна галіна мастацтва, у якой працаваў Мікола Рыжы — жывапіс[6]. Пераважна ў жанры нацюрморта.
Выстаўкі
[правіць | правіць зыходнік]- У снежні 2013 года у мінскай галерэі БелАРТ адбылася асабістая выстаўка твораў жывапісу Міколы Рыжага, прысвечаная яго юбілею[7].
-
Віншаванні ад выдавецкага цэнтра «Марка»
-
Традыцыйны выступ мастацтвазнаўцы Таццяны Браценковай
-
Віншаванні ад сакурсніка па БДАМ Віктара Мікіты
-
Справа на фота — старшыня Саюза мастакоў Беларусі Уладзімірам Савічам
-
З калекцыянерам Алегам Судленковым
-
Са студэнтамі-мастацтвазнаўцамі
- У 2019 годзе адбылася персанальная выстаўка, прымеркаваная да 65-годдзя з дня нараджэння мастака ў мастацкай галерэі «З’ява» цэнтральнай раённай бібліятэцы г. Барысава.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- дыплом I ступені ў Рэспубліканскім конкурсе кнігі за ілюстрацыі да выдання Ул. Бутрамеева «Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі».
- II прэмія ў міжнародным конкурсе экслібрыса да 500-годдзя Францыска Скарыны (1990).
- III прэмія ў міжнародным конкурсе «Exlibris» у Італіі (1990).
Атрымаў шмат дыпломаў за афармленне дзіцячых падручнікаў, якія друкавала выдавецтва «Народная Асвета».
Зноскі
- ↑ «Сухія кветкі магу маляваць бясконца». Мікола Рыжы, мастак з Барысава // Звязда, 03.04.2022
- ↑ «Чытаючы» экслібрысы Міколы Рыжага // Звязда, 30.06.2022
- ↑ «Сельская газета». Наталья Шарангович: Сельских художников город особенно угнетает(недаступная спасылка) (руск.) (недаступная спасылка)
- ↑ «Комсомольская правда». К столетию Аркадия Кулешова «Белпочта» выпустит марку(недаступная спасылка) (руск.) (недаступная спасылка)
- ↑ Беларускі Саюз мастакоў
- ↑ Як ажываюць палотны Міколы Рыжага // Звязда, 29.01.2019
- ↑ Сайт Naviny.by Выставка Николая Рыжего «Натюрморт в раме» (руск.) Архівавана 26 кастрычніка 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 463. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Мікола Рыжы на Вікісховішчы |
- http://www.mpt.gov.by/ru/content/959/print(недаступная спасылка)
- http://news.tut.by/kaleidoscope/359059.html Архівавана 31 ліпеня 2013.
- «Белпошта» выпусціла картку з маркай да 175-годдзя Каліноўскага
- 100 лет со дня рождения народного поэта Беларуси Аркадия Кулешова (руск.)
- http://www.vsbel.by/File/2013_5/2.pdf Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Нарадзіліся 2 снежня
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ў Мінскай вобласці
- Памерлі 30 сакавіка
- Памерлі ў 2017 годзе
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне
- Мастакі Беларусі
- Мастакі СССР
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі XXI стагоддзя
- Мастакі-ілюстратары Беларусі
- Графікі Беларусі
- Мастакі марак
- Экслібрысісты Беларусі