Мікалай Сапега (сын Багдана)
Выгляд
Мікалай Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фёдар Тышкевіч | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Слушка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Пац | ||||||
Пераемнік | Пётр Тышкевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1558 | ||||||
Смерць | 1638 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Багдан Паўлавіч Сапега[1] | ||||||
Маці | Марына з Капустаў[d][1] | ||||||
Жонка | каля Раіна з Дарагастайскіх[d][1][2] і Соф’я з Дэмбоўскіх[d][1] | ||||||
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Павел, Тамаш, Казімір Мікалай, Альжбета | ||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Сапега (1558—1638) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ваявода менскі (1611—1618) і новагародскі (з 1618).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся Балонскім універсітэце, потым у Рыме і Арлеане. Пасля вяртання быў паслом на соймы, у 1596 ездзіў з дыпламатычнай місіяй у Швецыю.
У 1608—1609 лячыўся ў Карлавых Варах. Пасля вяртання ў 1611 атрымаў пасаду менскага ваяводы. З 1618 — ваявода новагародскі.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]З магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Багдана і Ганны з Вішнявецкіх. Меў братоў Паўла Стэфана і Андрэя.
У шлюбе з Рэгінай Дарагастайскай меў сыноў Паўла, Тамаша і Казіміра Мікалая, а таксама дачку Альжбету, жонку Паўла Войны. Пасля смерці першай жонкі пабраўся шлюбам з Соф’яй Дэмбоўскай, але дзяцей ад другога шлюбу не меў.
Зноскі
- ↑ а б в г д Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 90. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. IV, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 88. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.