Мікалай Пятровіч Авенарыус
Мікалай Пятровіч Авенарыус | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 верасня 1834 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 ліпеня 1903 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | археолаг, навуковец |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Мікалай Пятровіч Авенарыус (12 верасня 1834, Царскае Сяло, цяпер горад Пушкін Ленінградская вобласць — 17 ліпеня 1903) — дзеяч народнай асветы, археолаг, педагог, краязнавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Галоўны педагагічны інстытут у Пецярбургу. Адзін з заснавальнікаў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі (1864); у 1864—1885 гг. інспектар Александрынска-Марыінскага інстытута ў Варшаве, потым Беластоцкага настаўніцкага інстытута. У 1885—1890 гг. раскопваў курганы ў Барысаўскім і Навагрудскім паветах, каменныя магілы ў Бельскім і Беластоцкім паветах. Сабраў 125 каменных сякер каля вёскі Эсьмоны на Магілёўшчыне, калекцыю свінцовых пломбаў са знакамі Рурыкавічаў у Драгічыне Надбужскім. Апісаў яцвяжскія старажытныя помнікі Віленскага музея. Аўтар артыкулаў па нумізматыцы, археалогіі, педагогіцы, пытаннях асветы, твораў для дзяцей.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Дрогичин Надбужский и его древности // Древности Северо-Западного края / издание Императорской Археологической комиссии. Т. 1. Вып. 1. — СПб., 1890.
- Руководство к воспитанию и элементарному обучению. — Варшава, 1874.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Авенариус Н. П. // Большая энциклопедия: словарь общедоступных сведений по всем отраслям знания / под редакцией С. Н. Южакова. Т. 1: А — Арбросъ. — СПб.: Просвещение, 1902. — [6], 800 с., [53] л. ил., карт.
- Авенариус Н. П. // Виленский календарь на 1904 г. — Вильна, 1904.
- Авенариус Н. П. // Исторический вестник. — 1903. — № 8. — С.
- Авенарыус Мікалай Пятровіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І Сачанка (гал. рэд.) [і інш.] — Мн.: БелЭн, 1995.
- Ісаенка, У. Ф. Авенарыус Мікалай Пятровіч / У. Ф. Ісаенка // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 17 — 18. — ISBN 978-985-11-0353-5.
- Ісаенка, У. Ф. Авенарыус Мікалай Пятровіч / У. Ф. Ісаенка // Археалогія і нумізматыка Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 22. — ISBN 5-85700-077-7.
- Ісаенка, У. Ф. Авенарыус Мікалай Пятровіч / У. Ф. Ісаенка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с.: іл. — С. 30.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Спіс выданняў на сайце НП «Буква ОРГ» Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
- Нарадзіліся 12 верасня
- Нарадзіліся ў 1834 годзе
- Нарадзіліся ў Пушкіне (Санкт-Пецярбург)
- Памерлі 17 ліпеня
- Памерлі ў 1903 годзе
- Памерлі ў Каўнасе
- Выкладчыкі Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі
- Выпускнікі Галоўнага педагагічнага інстытута
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Археолагі Беларусі
- Педагогі Беларусі