Мікалай Мікалаевіч Пятроў
Мікалай Мікалаевіч Пятроў | |
---|---|
руск.: Николай Николаевич Петров | |
Дата нараджэння | 2 (14) снежня 1876 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 сакавіка 1964[1] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Мікалай Паўлавіч Пятроў |
Род дзейнасці | урач, хірург, анколаг |
Навуковая сфера | анкалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] (1902) і член-карэспандэнт АН СССР[d] (1939) |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Фёдар Рыгоравіч Вуглоў[d] |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Мікалай Мікалаевіч Пятро́ў[2] (руск.: Николай Николаевич Петров; 14 снежня 1876 — 2 сакавіка 1964) — хірург, адзін з заснавальнікаў савецкай анкалогіі, доктар медыцыны (1902), прафесар, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1939), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1935), Герой Сацыялістычнай Працы (1957).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]М. М. Пятроў нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і вучонага-механіка, інжынера М. П. Пятрова. У 1894 годзе скончыў гімназію. У 1899 годзе скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію і быў пакінуты ўдасканальвацца на кафедры хірургічнай прапедэўтыкі прафесара М. С. Субоціна. У 1902 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Экспериментальные данные о бугорчатке суставов в связи с повреждением»[3]. У 1902—1903 гадах працаваў у лабараторыі І. І. Мечнікава ў Парыжы[4], у 1903—1905 гадах праходзіў стажыроўку ў Пастэраўскім інстытуце[3]. З 1905 года прыват-дацэнт хірургіі ў Ваенна-медыцынскай акадэміі, з 1908 года і на Вышэйшых жаночых курсах. У 1912—1913 гадах прафесар хірургічнай клінікі Варшаўскага ўніверсітэта. У 1913 годзе М. М. Пятроў вярнуўся ў Пецярбург і ўзначаліў кафедру хірургіі Інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1914 годзе, з пачаткам Першай сусветнай вайны, быў прызваны на фронт у якасці хірурга-кансультанта шпіталяў. У 1917 годзе на Кубані ўрач-хірург і кансультант шпіталяў у складзе 9-й Чырвонай Арміі.[3] У 1920 годзе быў адным з заснавальнікаў медыцынскага факультэта Кубанскага дзяржаўнага ўніверсітэта і ўзначаліў на ім кафедру шпітальнай хірургіі. У 1921 годзе зноў вярнуўся ў Петраград і ўзначаліў кафедру хірургіі Інстытута ўдасканалення ўрачоў. Адначасова да 1926 года прафесар кафедры шпітальнай хірургіі Першага Ленінградскага медыцынскага інстытута. У 1926 годзе па ініцыятыве М. М. Пятрова быў адкрыты Анкалагічны інстытут (сучасны Нацыянальны медыцынскі даследчы цэнтр анкалогіі імя М. М. Пятрова), які ён і ўзначаліў.
Памёр М. М. Пятроў 2 сакавіка 1964 года. Пахаваны на Камароўскіх могілках.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]М. М. Пятрову належаць навуковыя працы (больш за 400[3]) па тэарэтычнай, эксперыментальнай і клінічнай анкалогіі, ваенна-палявой хірургіі, траспланталогіі, хірургічным лячэнні туберкулёзу, язвавай хваробы страўніка і дванццаціперснай кішкі, па дэанталогіі і інш.
Сярод апублікаванага:
- Общееучениеобопухолях, 1910;
- Химические и биологические способы распознавания раковой болезни. — СПб., 1914;
- Лечение инфецированных ран, 3 изд. — Л., 1924;
- Язвенная болезнь желудка и 12-перстной кишки и ее хирургическое лечение. — М.‒ Л., 1938 (у сааўтарстве);
- Руководство по общей онкологии, 2 изд. — Л., 1961 (у сааўтарстве);
- Вопросы хирургической деонтологии, 5 изд., Л., 1956.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Серп і Молат» (1957)
- 4 ордэны Леніна (1942, 1947, 1953, 1957)
- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1935, 1945)
- Медалі
- Сталінская прэмія 2-й ступені (1942)
- Ленінская прэмія 1963 года
- Прэмія імя І. І. Мечнікава Акадэміі навук СССР (1953)
- Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1935)
- Ганаровы член Міжнароднага таварыства хірургаў (1957)
Зноскі
- ↑ а б в Петров Николай Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ БелЭн 2001.
- ↑ а б в г Петров Николай Николаевич Архівавана 29 верасня 2021. (руск.) // Кубанскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- ↑ Антошина Е. В. Николай Николаевич Петров (1876—1964) // История медицины Архівавана 1 красавіка 2016. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пятроў Мікалай Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 168. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Мирский М. Б. Петров Николай Николаевич // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль Мікалая Мікалаевіча Пятрова на афіцыйным сайце РАН (руск.)
- Н. Н. Петров: «Расскажите людям правду о раке и они перестанут его бояться» // Национальный медицинский исследовательский центр онкологии имени Н. Н. Петрова (руск.)
- Петров Николай Николаевич Архівавана 29 верасня 2021. (руск.) // Кубанскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- Антошина Е. В.. Николай Николаевич Петров (1876—1964) // История медицины Архівавана 1 красавіка 2016. (руск.)
- Нарадзіліся 14 снежня
- Нарадзіліся ў 1876 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 2 сакавіка
- Памерлі ў 1964 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Камароўскіх могілках
- Выкладчыкі Ваенна-медыцынскай акадэміі
- Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Кубанскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Члены-карэспандэнты АН СССР
- Члены АН СССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі II ступені
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі
- Хірургі Расійскай імперыі
- Хірургі СССР
- Анколагі Расійскай імперыі
- Анколагі СССР
- Акадэмікі АМН СССР
- Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР