Перайсці да зместу

Мікалай Мікалаевіч Андруковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Мікалаевіч Андруковіч
Дата нараджэння 15 снежня 1959(1959-12-15) (64 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр станковы жывапіс[d], пейзаж і нацюрморт
Вучоба
Уплыў Іван Пятровіч Харламаў, Аляксей Антонавіч Марачкін і Аляксандр Фёдаравіч Семілетаў
Член у

Мікалай Мікалаевіч Андруковіч (нар. 1 студзеня 1959 або 15 снежня 1959, г. Жодзіна) — беларускі мастак.

Нарадзіўся 15 снежня 1959 года (паводле іншых звестак 1 студзеня 1959) ў горадзе Жодзіна. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1980 годзе. Вучыўся ў І. П. Харламава, А. Ф. Семілетава, А. А. Марачкіна. Удзельнік мастацкіх выставак з 1983 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года. Жыў у Жодзіне[1].

З канца 2000 года працаваў на кафедры мастацкай і педагагічнай адукацыі факультэта народнай культуры БДПУ. У 2003 годзе скончыў факультэт перападрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДПУ. Цяпер працуе старшым выкладчыкам кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ[2].

Працуе ў станковым жывапісе пераважна ў жанрах пейзажа і нацюрморта, а таксама карціны. Асноўныя творы: палотны «Снег сышоў», «Катастрофа», «Радзіма. Раніца», «Лагойшчына», «Прадчуванне навальніцы», «Летнія навальніцы», «Бярэзіна», «Жоўтае поле», «Сухое дрэва. Роздум», «Чорная кава»[1].

Творы знаходзяцца ў мастацкім цэнтры «Жыльбел»[1], у мастацкіх галерэях і ўласных калекцыях Беларусі, Германіі, Балгарыі, Эстоніі, Швецыі[2].

  1. а б в г Андруковіч Мікалай Мікалаевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  2. а б Онлайн-выставка. faest.bspu.by. Праверана 10 кастрычніка 2024.