Мікалай Мікалаевіч Ільніцкі
Мікалай Мікалаевіч Ільніцкі | |
---|---|
Нараджэнне |
4 студзеня 1949 |
Смерць | 6 лістапада 2006 (57 гадоў) |
Дзеці | Андрэй Мікалаевіч Ільніцкі |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Мікалай Мікалаевіч Ільніцкі (4 студзеня 1949, в. Баранава Полацкага раёна Віцебскай вобласці — 6 лістапада 2006[1]) — беларускі палітык і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філолаг, выкладчык рускай мовы і літаратуры), Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Камуністычнай партыі Беларусі (палітолаг).
Пасля заканчэння Полацкага політэхнічнага тэхнікума Белкаапсаюза працоўную дзейнасць пачаў тэхнікам па рамонту халадзільнага абсталявання Віцебскага райспажыўсаюза. Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў інструктарам Віцебскага райкама ЛКСМБ, машыністам кампрэсарных установак Полацкага ліцейна-механічнага завода, сакратаром камітэта камсамола ТВ-2, інструктарам, загадчыкам аддзела, сакратаром Полацкага гаркама КПБ, дырэктарам сярэдняй школы № 13 г. Полацка. Быў дырэктарам навукова-даследчай і асветніцкай установы культуры «Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання. З’яўляўся членам Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях, членам Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па культуры, інфармацыі, турызму і спорту.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Уладальнік прэміі года Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За дасягненні ў эстэтычным і маральным выхаванні беларускага народа і прапаганду духоўных каштоўнасцей» (1998). Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»[2].
Зноскі
- ↑ Посвящается Памяти Н. Н. Ильницкого. Архівавана 15 жніўня 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Полацкім раёне
- Памерлі 6 лістапада
- Памерлі ў 2006 годзе
- Выпускнікі БДУ
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Узнагароджаныя нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання