Перайсці да зместу

Мікалай Іванавіч Гусараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Іванавіч Гусараў
Сцяг11-ы Першы сакратар ЦК КП Беларускай ССР
7 сакавіка 1947 — 3 чэрвеня 1950
Папярэднік Панцеляймон Кандратавіч Панамарэнка
Пераемнік Мікалай Сямёнавіч Патолічаў

Нараджэнне 3 (16) жніўня 1905
Смерць 17 сакавіка 1985(1985-03-17) (79 гадоў)
Месца пахавання
Дзеці Vladimir Gusarov[d]
Партыя КПСС (з 1925)
Адукацыя Маскоўскі авіяцыйны інстытут (1936)
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны»

Мікала́й Іва́навіч Гуса́раў (3 (16) жніўня 1905, Нікалаеўск — 17 сакавіка 1985, Масква) — савецкі партыйны дзеяч.

Член кампартыі з 1925 года, кандыдат у члены ЦК ВКП(б) (1939—1952). Дэпутат ВС СССР I—IV скліканняў, член Прэзідыума ВС СССР (1946—1950).

Нарадзіўся ў сям’і рамесніка. У 1927—29 гадах служыў у пагранічных войсках. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут (1936).

У 1938 годзе сакратар Свярдлоўскага гарадскога камітэта ВКП(б). У 1938—39 гадах старшыня Арганізацыйнага бюро Вярхоўнага Савета РСФСР і ЦК ВКП(б) па Пермскай вобласці. У 1939—46 гадах першы сакратар Молатаўскага (Пермскага) абкама і гаркама (з сакавіка 1940 г.) партыі. У 1946—47 гадах інспектар ЦК ВКП(б).

З 1947 па 1950 г. 1-ы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі. Зняты з пасады за тое, што «…ігнараваў калегіяльнасць кіраўніцтва, асабіста змяняў рашэння Бюро ЦК, няправільна ставіўся да крытыкі недахопаў, не працаваў з партыйным актывам, не інфармаваў праўдзіва ЦК ВКП(б) аб стане спраў у рэспубліцы»[1].

У 1950—53 гадах інспектар ЦК ВКП(б). У 1953—1955 гадах 1-ы сакратар Тульскага абласнога камітэта КПСС. У 1955—1984 гг. на розных пасадах у Савеце міністраў РСФСР. З 1984 г. на пенсіі. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Узнагароджаны 4 ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі «Знак Пашаны», шматлікімі медалямі і граматамі.

  1. «Деловая газета».(недаступная спасылка)

Зноскі

  • Николай Гусаров: герой своего времени. Статьи, воспоминания, документы. — Пермь: Пушка, 2008. — 174 с.
  • Сушков А. В. Руководители города Свердловска: первые секретари горкома ВКП(б)—КПСС (1932—1991), вторые секретари горкома ВКП(б) (1937—1950): историко-биографический справочник. — Екатеринбург: Банк культурной информации, 2007. — С. 101—104. [1] Архівавана 20 сакавіка 2017.