Перайсці да зместу

Мікалай Іванавіч Агафонаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Іванавіч Агафонаў
Дата нараджэння 19 мая 1955(1955-05-19) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастацтвазнавец, мастак
Жанр плакат і акварэль
Вучоба
Член у

Мікалай Іванавіч Агафонаў (нар. 19 мая 1955, г. Мінск) — беларускі мастацтвазнавец, мастак.

Нарадзіўся 19 мая 1955 года ў Мінску. Скончыў у 1974 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1986 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1980 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года[1].

Жыве ў г. Мінску[1].

Навуковая дзейнасць і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Друкуецца з 1982 года. Аўтар публікацый па праблемах сучаснага беларускага мастацтва. Асноўныя творы: артыкулы «У майстэрню не вярнуўся», «У мастацкіх каталогах значыцца», «Няма праблем?», «Першая свабодная», «Думаць пра будучыню», нарысы пра А. Астаповіча, А. Карніцкага, Л. Рана, а таксама працуе ў галіне плаката і акварэлі[1].

  1. а б в г Агафонаў Мікалай Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.