Мізарам
Мізарам | |||
---|---|---|---|
मिज़ोरम, Mizoram | |||
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 20 лютага 1987 | ||
Кіраўнік | Pu Zoramthanga[d] | ||
Насельніцтва (2001) |
891 тыс. (27-е месца) | ||
Шчыльнасць | 42 чал./км² | ||
Плошча | 21 081 км² | ||
Абрэвіятура | IN-MZ | ||
Код ISO 3166-2 | IN-MZ | ||
Код аўтам. нумароў | MZ | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мізарам (англ.: Mizoram), штат з групы «Сямі сясцёр» на паўночным усходзе Індыі на граніцы з М’янмай і Бангладэш. Займае 24-е месца сярод штатаў па плошчы (21 081 км2) і 27-е па насельніцтве (0,9 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Аіджал.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мяккі клімат: умерана цёплае лета (20—29 °C) і не надта халодная (нават па індыйскіх мерках) зіма (11—21 °C). Уся тэрыторыя падпадае пад рэгулярнае ўздзеянне мусонаў. Дажджы з мая па верасень. Рэльеф узгоркавы. Багатыя трапічныя флора і фаўна.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Слаба развіты аграрны штат, да 70% насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы.
Штат дае 40% з 80 млн. тон штогадовай індыйскай нарыхтоўкі бамбуку, які выкарыстоўваецца як драўніна і сыравіна для паперы, бамбукавы вугаль — у якасці паліва, а «бамбукавы воцат» — як угнаенне.
ВУП штата — 685 млн. долараў ЗША (2004).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Большасць насельніцтва належыць да этнічна і культурна блізкіх плямёнаў, якія ўтвараюць групу т. зв. мізо («мі» — людзі, «зо» — горы). 87% насельніцтва — хрысціяне (пераважна пратэстанты і неапратэстанты), распаўсюджаны будызм з элементамі індуізму і анімізму.
Узровень пісьменнасці насельніцтва ў Мізараме складае 88,8% — другое месца ў Індыі пасля штата Керала.