Перайсці да зместу

Мюоній

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мюо́ній (хімічны сімвал Mu) — вадародападобная[ru] сістэма, якая складаецца з дадатнага мюона (μ+) і электрона.

Мае хімічныя ўласцівасці, аналагічныя ўласцівасцям атама вадарода[ru].

Утвараецца ў ортастане са спінам 1 (спіны μ+ і электрона паралельныя) ці ў парастане са спінам 0 (спіны антыпаралельныя), рознасць энергій паміж якімі роўная 3×10−6 эВ; паміж імі магчымы пераходы з выпрамяненнем частаты 4463,16 МГц. Актыўна ўступае ў хімічныя рэакцыі, характэрныя для атама вадарода. Скорасць рэакцыі вызначаецца па частаце прэцэсіі спіна ў магнітным полі (гл. мезонная хімія).

  • Мюоний // Физическая энциклопедия.