Мцэнск
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Мцэнск (руск.: Мценск) — горад (з 1146 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Мцэнскага раёна Арлоўскай вобласці. Насельніцтва 37,7 тыс. чалавек (2018). Заснаваны ў 1146 годзе.
Мцэнск размешчаны на рацэ Зуша (прыток Акі), за 49 км ад Арла. У горадзе працуюць заводы — алюмініевага ліцця АМО «ЗІЛ», «Вторцветмет», камунальнага машынабудавання «Коммаш», «Текмаш», біяхімічны, мэблевая фабрыка, а таксама мяса-, харча-, хлебакамбінаты, маслазавод.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]У летапісах назва Мцэнска фігуруе як «Мъченескъ», «Мченъскъ», народная вусная назва да XIX стагоддзя — «Амченск». Тапонім гідранімічнага паходжання, паходзіць ад назвы ракі Мцэна / Мецна[2], якая старабалцкага паходжання.
Пярвейшая форма назвы аднаўляецца як *Мътъсна[3]. Корань як у рачных назвах Меча на Верхнім Падонні (< Met-i̯a), Меча і Мечань на Павоччы[4], у дняпроўскім гідроніме *Мецела (> Мецелка)[5], у літоўскай азёрнай назве Metelys, у назве яцвяжскай ракі *Meta (> Netta). Іх звязваюць з коранем са значэннем «кідаць», гэта назвы канфігурацыйнага значэння[6].
Тыпалагічная паралель — рачная назва *Скідзела, ад skidyti «разыходзіцца ў бакі; абтрэпвацца», kidyti «абтрэпвацца, ірвацца».
Той жа корань Met- у пазнейшай форме (А)Мч- (< Мъч-) таксама ў рачных назвах Амчасна (прыток волжскай Вазузы на тэрыторыі Смаленскай вобласці), Мчаўка / Мчаўна (< *Meta, прыток нёманскай Нёўды).
Корань пашыраны тыповым балцкім гідранімічным пашыральнікам -sn-, які таксама ў назве задзвінскага возера Мядзесна, у дняпроўскіх балцкіх гідронімах Опісна (прыток Вопі), Нерасна, Дабасна[7]. Гэты пашыральнік прысутны і ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: upė «рака» — upėsnis «рачулка; месца, дзе цекла рэчка або дзе рэчка ўцякае ў возера»[8].
Назва ракі матываваная звілістасцю яе рэчышча.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
- ↑ Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 56.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 255.
- ↑ В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 318—319.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 195—196.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 212—213.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 291—292.