Музей Сярэдневякоўя (Парыж)
Музей Сярэдневякоўя | |
---|---|
фр.: musée du Moyen Âge – thermes et hôtel de Cluny | |
Заснаваны | 17 сакавіка 1844 |
Адкрыты | 1843 |
Месцазнаходжанне | 6 place Paul Painlevé, Лацінскі квартал, Парыж |
Наведвальнікі |
|
Дырэктар | Séverine Lepape[d][2][3] |
Адкрыты | з 09:15 па 17:45. Музей зачынены 1 студзеня, 1 мая і 25 снежня |
musee-moyenage.fr (фр.) (англ.) (ісп.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музе́й Сярэ́дневяко́ўя (фр.: musée du Moyen Âge – thermes et hôtel de Cluny).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Поўная назва музея (літаральна: «Музей Сярэдневякоўя — тэрмы і асабняк Клюні») змяшчае кароткі пераказ гісторыі будынка: на месцы рымскіх тэрм у XIII стагоддзі будуецца манастыр ордэна Клюні, у канцы XV стагоддзя абат Жак Амбуазскі (фр.: Jacques d'Amboise) дабудоўвае да кляштара асабняк. Падчас Французскай Рэвалюцыі манастыр нацыяналізаваны, у 1832 годзе тут размяшчаецца прыватны музей, які выкуплены дзяржавай у 1843 годзе.
Экспазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Сам будынак музея з’яўляецца не апошнім яго экспанатам: як гала-раманская частка, так і сярэднявечны асабняк.
У музеі прадстаўлены:
- драўляныя і каменныя скульптуры (XII—XIII стагоддзя)
- габелены
- вітражы
- мініяцюры
- вырабы з слановай косткі
- прадметы побыту (замкі, ключы, манеты, інструменты)
Статуі сабора Парыжскай Божай Маці
[правіць | правіць зыходнік]Падчас Французскай рэвалюцыі сабор Парыжскай Божай Маці спыніў выконваць функцыі рэлігійнага збудавання. Пры гэтым якабінскі Канвент абвясціў, што «ўсе эмблемы ўсіх царстваў павінны быць сцёртыя з твару зямлі». Асобны загад Рабесп’ера прадпісваў абезгаловіць каменных каралёў з фасада сабора.
Галовы іудзейскіх цароў знайшліся толькі ў 1978 годзе падчас рамонту ў склепе Французскага банка знешняга гандлю. Да таго часу зноў асвячоны і рэстаўрыраваны ў XIX стагоддзі сабор ужо ўпрыгожвалі копіі разбураных статуй. Знойдзеныя арыгіналы прадстаўлены ў музеі Клюні.
Габелены «Дама з аднарогам»
[правіць | правіць зыходнік]Шэсць габеленаў, пяць з якіх прысвечаны пяці пачуццям чалавека.
Назва серыі не арыгінальная, яна была прыдумана ў XIX стагоддзі. Ні арыгінальная назва, ні аўтар габеленаў невядомыя.
Гісторыя будынка
[правіць | правіць зыходнік]На думку акадэміка Карастоўцава, да рымскай эпохі на месцы цяперашняга будынка атэля Клюні знаходзіўся храм Ісіда.
Практычная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Музей знаходзіцца на тэрыторыі Лацінскага Квартала па адрасе 6 place Paul Painlevé.
Час працы: кожны дзень акрамя аўторка з 09:15 па 17:45. Музей зачынены 1 студзеня, 1 мая і 25 снежня.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Ministry of Culture of France Fréquentation des Musées de France — Ministry of Culture of France. Праверана 10 кастрычніка 2021.
- ↑ Arrêté du 6 septembre 2019 portant nomination de la cheffe du service à compétence nationale « Musée du Moyen Age, thermes et hôtel de Cluny » — 2019.
- ↑ Séverine Lepape à la tête du musée de Cluny // Le Quotidien de l'Art — 2019. — ISSN 2275-4407
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Музей Сярэдневякоўя на Вікісховішчы |