Перайсці да зместу

Мудэхары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
The Courtyard of the Dolls in the Alcazar of Seville

Мудэхары (ісп.: mudejar, ад араб. мудаджан — прыручаны, хатні) — мусульманскае насельніцтва, якое заставалася на тэрыторыі Пірынейскага паўвострава, адваяванай іспанскімі дзяржавамі падчас Рэканкісты.

Першапачаткова мудэхарам было дазволенае захоўваць свае землі, законы і звычаі, вызнаваць іслам. У шэрагу месцаў, аднак, у парушэнне дамоў мудэхары падвяргаліся пераследам (у прыватнасці, ім загадвалася адмысловая адзежа, вылучаўшая іх з астатняга насельніцтва). З падзеннем у 1492 эмірата Гранады іх гвалтоўна сталі звяртаць у хрысціянства. З гэтага часу мудэхары, якія прынялі хрысціянства, завуцца марыскі.

Стыль «мудэхар» у мастацтве

[правіць | правіць зыходнік]

Мудэхары стварылі ў XV і XVI стст. адмысловы стыль, змяшаны з стылем рэнесанс і з маўрытанскімі формамі; галоўныя помнікі гэтага стылю — палац Інфантада ў Гвадалахары, так наз. дом Пілата і некаторыя часткі Альказара ў Севільі.