Менке Кац
Менке Кац | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 11 красавіка 1906[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 красавіка 1991[1] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Менке Кац (ідыш: מעינקע קאַץ, англ.: Menke Katz; 1906, Свянцяны, Віленская губерня, Расійская імперыя, цяпер Літва — 24 красавіка 1991, Спрынг Глен, штат Нью-Ёрк, ЗША) — яўрэйскі паэт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў ноч другога дня Песаху. Бацька Гіршэ-Довід быў родам са Свіры, дзе меў уласны бровар, аднак быў вымушаны перавесці бізнес у Свянцяны з прычыны невялікіх заробкаў; маці Бадона Губерская паходзіла з Міхалішак. Менке назвалі ў імя бабулі па бацьку. Акрамя яго, у сям’і было яшчэ чацвёра дзяцей (двое нарадзіліся ў Свіры, яшчэ двое маладзейшыя ў Свянцянах).
З прычыны недастатковых заробкаў бацька ў 1914 годзе падаўся ў ЗША. Менке скончыў хедар у Свянцянах, пасля сям’я была вымушаная пераехаць да матчыных сваякоў у Міхалішкі.
У 1920 годзе сям’я выехала да бацькі ў ЗША, пасяліліся ў Нью-Ёрку. З пачатку 1920-х гадоў Менке Кац друкаваўся ў яўрэйскіх газетах у ЗША. Тут выходзілі ягоныя шматлікія кнігі паэзіі, у якіх належнае месца займала тэма малой радзімы. Спачатку трымаўся пракамуністычных поглядаў, пасля пачатку палітычных рэпрэсій у СССР перагледзеў іх. У 1926 ажаніўся з Хаске Бляхер, эмігранткай з Уваравічаў; яны пераехалі ў Лос-Анджэлес. Менке зарабляў пісаннем і рамонтам гадзіннікаў, аднак пасля нараджэння дачкі Траім і сына Ноя вярнуўся ў Нью-Ёрк. Дзяцей выхоўвала жонка з бацькамі ў Пасаіку.
З 1953 годзе, калі стала вядома пра забойствы ў СССР яўрэйскіх паэтаў , Кац канчаткова парваў з левымі і пачаў выдаваць уласны літаратурны часопіс «Бітэр-рут».
У 1972 годзе намінаваны на Пулітцэраўскую прэмію.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першы зборнік — «Тры сястры» (1932), за публікацыі якога без згоды ён быў выключаны з «Пралетпэну» (па-англійску: Proletpen — пралетарскае пяро). Затым былі кнігі вершаў «Мястэчка палае» (1938), «Адказ маёй бабулі Баданы» (1939) і іншыя. Пісаў на ідыш і англійскай мове.
Агулам выдаў 18 зборнікаў паэзіі. Перакладзены на беларускую, грэчаскую, італьянскую, іўрыт, французскую, японскую і іншыя мовы.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Паасобныя вершы ў перакладзе англійскай Таццяны Галідэй апублікаваны ў Запісах БІНіМ № 27 за 2004 год[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 25 сакавіка 2017.
- ↑ Запісы 27 . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 28 кастрычніка 2023.. — С. 397—408; асобная частковая электронная перапублікацыя.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Contemporary authors. Autobiography series // Mark Zadrozny, editor. — Detroit, Michigan: Book Tower. — Т. 9. — С. 49—71. — ISSN 0748-0636.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Малітва каменя зрабіцца ветрам. Вершы
- Блог пра Менке Каца
- SVINTSYAN Heersha-Leyb Tarshish by MENKE KATZ translated from the Yiddish by BENJAMIN AND BARBARA HARSHAV
- Menke Katz. NINETEEN POEMS
- Menke Katz, 85, Poet Appreciated For His Lyrical Style. By RICHARD F. SHEPARD // The New York Times
- Dovid Katz and Harry Smith (eds.), Menke: The Complete Yiddish Poems of Menke Katz (trans.: Benjamin Harshav and Barara Harshav), New York: Ths Smith
- Звесткі ў каталогу Freedman
- https://jewish.ru/ru/people/society/179517/