Маўрыцый Эдуардавіч Прозар
Маўрыцый Эдуардавіч Прозар | |
---|---|
| |
Нараджэнне |
16 (28) студзеня 1849 |
Смерць |
10 мая 1928[1] (79 гадоў) |
Род | Прозары |
Бацька | Эдвард Прозар[d] |
Маці | Марыя з Залескіх[d] |
Адукацыя |
Маўрыцый Эдуардавіч Прозар (руск.: Маврикий Эдуардович Прозор; 16 (28) студзеня 1849, Вільня — 10 мая 1928, Сім'е, Францыя) — расійскі дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Прозараў уласнага герба. Сын Эдварда Прозара і Марыі з Залеўскіх.
Не зусім абгрунтавана прэтэндаваў на графскі тытул. Дыпламат. У 1892—1895 гадах чыноўнік па адмысловых даручэннях пры міністры замежных спраў, у 1896—1897 гадах малодшы (другі) саветнік Міністэрства замежных спраў. Быў генеральным консулам у Вене і Жэневе.
У 1903 годзе — міністр-рэзідэнт у Веймары. У 1905—1909 гадах пасланец Расіі ў Бразіліі і Аргенцінскай Рэспубліцы[2]. Сябраваў з бразільскім пісьменнікам і дыпламатам Жуакінам Набуку .
Прозарам былі ўсталяваны першыя дыпламатычныя адносіны паміж Расіяй і Парагваем. У 1909 годзе ён уручыў даверчыя граматы прэзідэнту Парагвая Эміліяна Гансалесу Навера[3]. У студзені 1909 года ім былі таксама ўсталяваны прамыя дыпламатычныя адносіны з Чылі[4].
Аўтар некалькіх брашур па дыпламатычнай частцы. Быў знакам з Д. С. Меражкоўскім, творы якога перакладаў на французскую мову. У 1903 годзе ў Парыжы Прозар выпусціў перакладзеную ім на французскую мову кнігу Меражкоўскага «Талстой і Дастаеўскі». Знаўца творчасці Ібсена, перакладчык ягоных п’ес на французскую мову.
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]- Прозор М. Характер Ибсеновских драм. (По поводу маленького Эльфа) // Северный вестник. 1895. № 6. С. 31-40
- Русские эмигранты в Бразилии: Донесение посланника в Рио-де-Жанейро. // Министерство иностранных дел. Сборник консульских донесений. [Выпуски 1-6]. — С.-Петербург : Товарищество Художественной Печати, 1905. -Выпуск 2. — С. 85 — 92. — В донесении рассказывается об истории переселения русских эмигрантов в Бразилию, о роде их занятий. В заключении упомянуто о двух основавшихся в Бразилии колониях русско-подданных поселенцев, из числа наиболее благоустроенных и процветающих, — «Марианна Пименталь» и «Барон де-Триумф».[5]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Паслы Расіі і СССР у Аргенцінскай Рэспубліцы
- ↑ Рэспубліка Парагвай
- ↑ М. Ю. Брагин. Господинъ Президентъ, Великий и добрый Приятель!
- ↑ Русские эмигранты в Бразилии . Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 23 кастрычніка 2009.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Прозоры // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Таубе М. А. «Зарницы»: Воспоминания о трагической судьбе предреволюционной России (1900—1917). — М.: РОССПЭН, 2007.