Масква (кінатэатр, Варшава)
кінатэатр | |
Масква | |
---|---|
Moskwa | |
| |
52°12′36″ пн. ш. 21°01′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Польшча |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Казімеж Марчэўскі, Стэфан Путоўскі |
Будаўніцтва | 1949—1950 гады |
Дата скасавання | 1996 |
Стан | Знесены |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Масква» (польск.: Moskwa) — кінатэатр, які працаваў у 1950–1996 гадах у Варшаве. Гэта быў самы вялікі кінатэатр пасляваеннай Варшавы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будынак кінатэатра быў пабудаваны па праекце Казіміжа Марчэўскага і Стэфана Путоўскага[1]. Гэта быў асобна стаячы будынак па вул. Пулаўскай 19, насупраць выезду з вул. Ракавецкай.
Кінатэатр быў адкрыты 22 ліпеня 1950 года, у Дзень Адраджэння Польшчы. Меў сучасныя інтэр'еры з 1012 месцамі для гледачоў. У верасні 1951 года перад будынкам кінатэатра былі пастаўлены два каменныя львы работы Юзэфа Трэнароўскага.
Гэта быў самы вялікі кінатэатр у пасляваеннай Варшаве[2] і адзін з самых сучасных і элегантных кінатэатраў Польскай Народнай Рэспублікі. Першапачаткова кінатэатр мусіў называцца «Вечар», але назву змянілі на «Масква»[3]. У 1970-1980-я гады ў рамках «Кінасупрацьстаянняў» акрамя стандартнага рэпертуару дэманстраваліся фільмы-пераможцы міжнародных кінафестываляў.
У 1981 годзе будынак кінатэатра ўвекавечыў Крыс Нідэнталь на адным са знакавых фота часоў ваеннага становішча, на якім БТР SKOT стаіць перад рэкламай фільма Фрэнсіса Форда Копалы «Апакаліпсіс сёння», размешчанай на будынку кінатэатра. Здымак зроблены з лесвіцы камяніцы на вуліцы Ракавецкай.
Апошні кінапаказ адбыўся 30 красавіка 1996 года.
Зноскі
- ↑ Jan Zachwatowicz (red.): Budownictwo i architektura w Polsce 1945–1966. Warszawa: Wydawnictwo Interpress, 1968, ss. 36–37 (podpis zdjęcie 75).
- ↑ Marta Leśniewska: Architektura w Warszawie 1945-1965. Warszawa: Arkada Pracownia Historii Sztuki, 2003, s. 196. ISBN 83-908950-6-4.
- ↑ Moja Moskwa Kłopoty z nazwą kina