Марыя Тэрэза Манкідзян
Марыя Тэрэза Манкідзян | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 красавіка 1876[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 чэрвеня 1926[2][1] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
У ліку | святы |
Дзень памяці | 8 чэрвеня |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Тэрэза Манкідзян (26 красавіка 1876, Керала, Індыя — 8 чэрвеня 1926) — індыйская законніца-містык. Каталіцкая святая, называюць апосталам сям’і.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]На пачатку ХХ стагоддзя заснавала Кангрэгацыю сясцёр Святой Сям’і, якая была афіцыйна зацверджана ў 1914 годзе. Яе малітоўнае жыццё характарызавалася частымі экстазамі, падчас якіх яна часам левітавала над зямлёй. У 1909 годзе сястра атрымала стыгматы, пасля чаго таксама пачала пакутаваць ад дэманічных нападаў.
Законніцы гэтай супольнасці спалучаюць малітоўнае кантэмпляцыйнае жыццё з дабрачыннасцю: клапоцяцца пра хворых і паміраючых, пра бедныя сем’і, займаюцца выхаваннем дзяўчынак у прытулках. На працягу апошняга стагоддзя колькасць кляштараў кангрэгацыі павялічылася да 176 па ўсім свеце. У іх жыве і моліцца каля 1500 сясцёр.
13 кастрычніка 2019 года папа Францішак абвясціць яе святой[3].
Зноскі
- ↑ а б Schäfer J. Mariam Thresia Chiramel Mankidiyan // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
- ↑ а б Mariam Thresia Chiramel Mankidiyan // GCatholic.org — 1997.
- ↑ 13 кастрычніка падчас урачыстай Імшы, якую папа Францішак цэлебраваў на ватыканскай плошчы св. Пятра, пяць благаслаўлёных былі абвешчаны святымі.