Марыя Васільеўна Анібраева
Выгляд
Марыя Васільеўна Анібраева | |
---|---|
Род дзейнасці | кравец |
Дата нараджэння | 31 мая 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 лютага 2024 (90 гадоў) |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Марыя Васільеўна Анібраева (31 мая 1933, Віцебск, Беларуская ССР)[1] — Герой Сацыялістычнай Працы (1977). Заслужаны работнік лёгкай прамысловасці БССР (1979)[1].
З 1950 года — швачка-матарыстка Віцебскай швейнай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі»[1]. Член КПСС з 1973 года. Званне Героя прысвоена за поспехі ў выкананні плана 1976 года і павышэнне эфектыўнасці вытворчасці і якасці працы. Дэпутат, член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР з 1980 года[1].