Марсела Марцінс Марэна
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Марсела Марэна Марцінс | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
18 чэрвеня 1987[1][2][…] (37 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Балівія Бразілія |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 89 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Сера Партэнья | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 9 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марсела Марцінс Марэна (ісп.: Marcelo Martins Moreno; нар. 18 чэрвеня 1987, Санта-Крус-дэ-ла-Сьера, Балівія) — балівійскі футбаліст, нападнік парагвайскага клуба «Сера Партэнья» і нацыянальнай зборнай Балівіі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Футболам займаўся ў Бразіліі, прафесійную кар’еру распачаў у клубе «Віторыя» ў адной з ніжэйшых бразільскіх ліг. У сярэдзіне 2007 года перайшоў у «Крузейру», а ў наступным годзе стаў асноўным іграком каманды і найлепшым бамбардзірам Кубка Лібертадорэс разам з парагвайскім футбалістам Сальвадорам Кабаньясам.
27 мая 2008 года падпісаў кантракт з данецкім «Шахцёрам», які выклаў за іграка 9 млн еўра[3]. Пасля некаторы час правёў у арэндах, дзе выступаў няўдала. У 2012 годзе вярнуўся ў Бразілію, дзе выступаў за шэраг клубаў, у тым ліку за сваю былую каманду «Крузейру». У лютым 2015 года перайшоў у склад кітайскага клуба «Чанчунь Ятай»[4].
У пачатку 2017 года перабраўся ў іншы кітайскі клуб, «Ухань Чжаэр». У сезоне 2017 з 23 галамі стаў найлепшым бамбардзірам другога кітайскага дывізіёна, а з лета 2018 года страціў месца ў аснове і стаў гуляць за рэзервовую каманду. У студзені 2019 года перайшоў у «Шыцзячжуан Эвер Брайт».
У лютым 2020 года зноў стаў іграком «Крузейру», дзе гуляў на працягу двух сезонаў. У лютым 2022 года далучыўся да парагвайскага клуба «Сера Партэнья».
У складзе нацыянальнай зборнай Балівіі дэбютаваў 12 верасня 2007 года ў матчы супраць зборнай Перу.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Віторыя»:
- Чэмпіён штата Баія (2): 2005, 2007
«Крузейру»:
- Чэмпіён Бразіліі: 2014
- Чэмпіён штата Мінас-Жэрайс (2): 2008, 2014
«Шахцёр»:
- Чэмпіён Украіны: 2011
- Уладальнік Кубка УЕФА: 2009
«Фламенгу»:
- Уладальнік Кубка Бразіліі: 2013
«Ухань Чжаэр»:
- Пераможца Першай лігі Кітая: 2018
Зноскі
- ↑ Marcelo Moreno // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Marcelo Martins Moreno // FBref
- ↑ Shakhtar swoop for Bolivian starlet. UEFA.com
- ↑ 亚泰投2.5亿争前八 弃前中超金靴签巴甲银靴. Sina Sports
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марсела Марцінс Марэна
- Нарадзіліся 18 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Балівіі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Балівіі
- Футбалісты Бразіліі
- Ігракі зборнай Балівіі па футболе
- Ігракі ФК Сера Партэнья
- Ігракі ФК Крузейру
- Ігракі ФК Шыцзячжуан Эвер Брайт
- Ігракі ФК Ухань Чжаэр
- Ігракі ФК Чанчунь Ятай
- Ігракі ФК Грэміу
- Ігракі ФК Фламенгу
- Ігракі ФК Шахцёр Данецк
- Ігракі ФК Уіган Атлетык
- Ігракі ФК Вердэр
- Ігракі ФК Віторыя Салвадор