Маргарэт Мід
Маргарэт Мід | |
---|---|
англ.: Margaret Mead | |
Дата нараджэння | 16 снежня 1901[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 лістапада 1978[1][2][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Edward Sherwood Mead[d][5] |
Маці | Emily Fogg[d][5] |
Муж | Gregory Bateson[d], Luther Cressman[d] і Reo Fortune[d] |
Дзеці | Mary Catherine Bateson[d] |
Род дзейнасці | антраполаг, пісьменніца, кінарэжысёр, куратар, паэтка |
Навуковая сфера | антрапалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | Калумбійскі ўніверсітэт |
Навуковы кіраўнік | Франц Боас |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Калінгі[d] (1970) ганаровы доктар Універсітэта Маямі[d] (7 мая 1978) Kurt Lewin Award[d] (1954) Elizabeth Blackwell Award[d] (1964) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ма́ргарэт Мід (англ.: Margaret Mead; 16 снежня 1901, Філадэльфія — 15 лістапада 1978, Нью-Ёрк) — прадстаўніца амерыканскай культурнай антрапалогіі, даследчыца праблем полавай і ўзроставай культурнай сацыялізацыі. Апублікавала 44 кнігі і каля 1000 артыкулаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Маргарэт Мід нарадзілася 16 снежня 1901 г. у Філадэльфіі (штат Пенсільванія) у сям’і Эдварда Шэрвуда Міда, прафесара Уортанскай школы Пенсільванскага ўніверсітэта, і Эмілі Фог-Мід, сацыёлага і даследчыцы італьянскай іміграцыі. Была іх старэйшай дачкой.
Вывучала псіхалогію і антрапалогію ў Калумбійскім універсітэце, дзе пазнаёмілася з Францам Боасам, які быў яе першым навуковым кіраўніком. У 1924 г. атрымала ступень магістра (M.A.), а ў 1929 г. абараніла доктарскую дысертацыю (Ph.D.).
Займалася даследаваннем праблем полавай і ўзроставай культурнай сацыялізацыі на Самоа, Новай Гвінеі, Балі. У 1926—1969 гг. займала шэраг пасад у Амерыканскім музеі натуральнай гісторыі. Узначальвала Таварыства прыкладной антрапалогіі, Сусветную федэрацыю псіхічнага здароўя, Амерыканскую антрапалагічную асацыяцыю, Амерыканскую асацыяцыю садзейнічання развіцця навукі. Супрацоўнічала з ААН у якасці эксперта. Апублікавала 44 кнігі і каля 1000 артыкулаў, у тым ліку публіцыстычных.
Тройчы мела шлюб. Ад трэцяга мужа нарадзіла дачку Мэры Кэтрын Бейтсан (1939 г.).
Памерла ад рака 15 лістапада 1978 г.
Навуковыя погляды
[правіць | правіць зыходнік]Маргарэт Мід развівала ідэю Франца Боаса аб першасным уплыве выхавання і культурнага асяроддзя на станаўленне асобы. У 1924 г. адправілася на Самоа, каб практычна давесці тэзу Боаса аб неабавязковай прыродзе юнацкіх канфліктаў у сям’і. На прыкладзе традыцыйнай самоанскай культуры паказала, што юнацкія канфлікты не прадвызначаюцца фізіялагічнымі зменамі, а набываюцца ў выніку сацыялізацыі. У адрозненні ад заходняга грамадства, на Самоа юнакі не маюць шырокіх магчымасцяў выбару культурнай і сацыяльнай арыентацыі, не трапляюць у траўматычныя сітуацыі, таму канфлікты паміж юнакамі і дарослымі тут амаль не вядомы. Маргарэт Мід стала першай жанчынай-антраполагам, якая апісала этнічную сексуальную культуру. Яе кніга «Набыццё сталасці на Самоа» (Coming of Age in Samoa) (1928 г.) стала адным з першых навуковых бестселераў.
У Новай Гвінеі і на Балі Маргарэт Мід вывучала асаблівасці полавай культурнай сацыялізацыі ў традыцыйным грамадстве. Адвяргала думку, што ваяўнічасць, падначаленне і іншыя сацыяльна-культурныя ўласцівасці дыктуюцца культурай. На Балі багата выкарыстоўвала фотаздымкі. Звяртала ўвагу на моўныя асаблівасці культурнага асяроддзя.
Працы Маргарэт Мід адыгралі важную ролю ў спрэчках вакол ролі дзяцінства ў жыцці чалавека, гендарнай сістэмы грамадства, захавання культурных традыцый і г. д. Аднак у апошнія гады яе жыцця і асабліва пасля смерці многія высновы яе даследаванняў былі падвергнутыя крытыцы. Так, новазеландскі даследчык Дэрэк Фрымен (1982 г.) заявіў, што традыцыйная самоанская культура і лад жыцця былі апісаны ёю памылкова. Яна або стала ахвярай містыфікацыі з боку дзяўчын-інфарматараў, або не зразумела асаблівасцяў мясцовага жыцця. Далейшыя даследаванні культуры арапеш на Новай Гвінеі таксама паказалі, што апісанне Маргарэт Мід гэтага народу як мірных земляробаў не адпавядае рэчаіснасці.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Coming of Age in Samoa (1928) ISBN 0-688-05033-6
- Growing Up in New Guinea (1930) ISBN 0-688-17811-1
- The Changing Culture of an Indian Tribe (1932)
- Sex and Temperament in Three Primitive Societies (1935)
- Male and Female (1949) ISBN 0-688-14676-7
- New Lives for Old: Cultural Transformation in Manus, 1928—1953 (1956)
- People and Places (1959)
- Continuities in Cultural Evolution (1964)
- Culture and Commitment (1970)
- Blackberry Winter (1972; біяграфічныя працы) ISBN 0-317-60065-6
Зноскі
- ↑ а б Margaret Mead // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Margaret Mead // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ https://www.notablebiographies.com/Ma-Mo/Mead-Margaret.html Праверана 3 лютага 2020.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 17 красавіка 2023.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ http://www.nasonline.org/member-directory/deceased-members/20000871.html Праверана 29 сакавіка 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Навуковая біяграфія Архівавана 13 снежня 2012.
- Антрапалогія чалавечай свабоды
- Поўны тэкст кнігі «Coming of age in Samoa» на англійскай мове
- Крытыка Маргарэт Мід Архівавана 23 ліпеня 2011.
- Маргарэт Мід і самоанцы
- Нарадзіліся 16 снежня
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Філадэльфіі
- Памерлі 15 лістапада
- Памерлі ў 1978 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Пахаваныя ў Пенсільваніі
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
- Лаўрэаты прэміі Калінгі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Антраполагі ЗША
- Публіцысты ЗША