Мангышлакскі заліў
Выгляд
Мангышлакскі заліў | |
---|---|
44°49′32″ пн. ш. 50°48′27″ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Каспійскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мангышлакскі заліў — заліў у паўночна-ўсходняй частцы Каспійскага мора, размешчаны паміж паўвостравамі Мангышлак і Бузачы. У глыбіні заліва вылучаюць невялікія залівы Сарыташ і Кочак. У заходняй частцы заліва размешчана група Цюленьіх астравоў.
Памеры заліва: даўжыня - каля 100 км, шырыня каля ўваходу - каля 70 км. Глыбіня 10-12 м. Бераг паўднёвай часткі заліва высокі і абрывісты, у той час як усходні - нізінны. У зімовы час заліў звычайна замярзае.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мангышлакскі заліў // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 75-76