Лімасол
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Лімасол (грэч. Λεμεσός, турэцк.: Leymosun) — горад на поўдні Кіпра, другі па велічыні горад краіны, буйны эканамічны, культурны і фінансавы цэнтр. Насельніцтва — 280 тыс. чалавек (2010 г.).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Лімасол знаходзіцца на беразе заліва Акратыры між старажытнымі гарадамі Курыён і Аматус, таму візантыйцы называлі яго Неапаліс («новы горад»). Ад Аматуса да цэнтра сучаснага Лімасола ўздоўж набярэжнай цягнецца турыстычна-курортная зона.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш старажытныя магілы датуюцца 2000 гг. да нашай эры. Старажытныя гісторыкі не пакінулі згадак пра год заснавання горада.
У 327 годзе Алена Роўнаапостальная прыняла рашэнне пабудаваць недалёка ад Лімасола царкву.
У 1221 годзе горад пагрузіўся пад зямлю пасля разбуральнага землятрусу.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Традыцыйна ў Лімасоле пражывалі як грэкі-кіпрыёты, так і туркі-кіпрыёты. Пасля 1974 года большасць туркаў-кіпрыётаў выехалі на Паўночны Кіпр. У 1990-х частка з іх вярнулася, пасяліўшыся ў турэцкім квартале Лімасола. У горадзе пражывае шмат экспатаў (грэкаў з Грэцыі), англічан, балгар, філіпінцаў, а таксама рускіх[2], маецца невялікая армянская дыяспара (каля 1250 чалавек), якая мае ўласную царкву.
Ураджэнцы
[правіць | правіць зыходнік]- Іааніс Франгудзіс (грэч. Ιωαννης Φραγκουδης) — грэчаскі афіцэр артылерыі, ад’ютант грэчаскага караля Георгія І, заняў першае месца ў стральбе з пісталета і другое з баявой вінтоўкі на першай алімпіядзе сучаснасці (Афіны, 1896).
- Міхаліс Какаяніс (грэч. Μιχαλης Κακοιαννης, нар. у 1922) — сусветна вядомы грэчаскі кінарэжысёр («Грэк Зорба», «Электра», «Іфігенія» і інш.). Узнагароды: Оскар, Каны, Берлін і інш.
- Кірыякас Іаану (грэч. Κνριακος Ιωαννου, нар. у 1984) — лёгкаатлет, скакун у вышыню, першы прызёр Міжземнаморскіх гульняў 2005 і 2009 гг., другі прызёр на чэмпіянаце свету 2009 г.
- Маркас Багдаціс (грэч. Μαρκος Παγδατιης, нар. у 1985) — тэнісіст міжнароднага класа, ракетка № 8 у рэйтынгу 2008 г., № 18 у 2010 г.
- Дэспіна Алімпу — папулярная кіпрыёцкая і грэчаская спявачка.
- Стэліас Пісіс — кіпрыёцкі спявак і кампазітар, які актыўна займаецца дабрачыннай дзейнасцю.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]У Лімасоле дзейнічае гістарычны музей, які знаходзіцца ў сярэднявечным замку. Ёсць таксама археалагічны музей, мастацкая галерэя, а таксама руіны старога горада.
Зноскі
- ↑ Limassol — (untranslated). Праверана 9 чэрвеня 2018.
- ↑ Preliminary Results of the Census of Population, 2011(недаступная спасылка) Архівавана 13 сакавіка 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Лімасол на Вікісховішчы | |
Лімасол у Вікінавінах |
- Сайт муніцыпалітэта Лімасола Архівавана 27 верасня 2011.
- Лімасол аб курорце
- Лімасол і наваколлі. Падборка артыкулаў па тэме(недаступная спасылка)
- Лімасол для турыста