Лідыя Фрэйманэ
Лідыя Фрэйманэ | |
---|---|
Lidija Freimane | |
Дата нараджэння | 6 сакавіка 1920 ці 6 красавіка 1920[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 студзеня 1992[2] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання |
|
Грамадзянства | |
Дзеці | Крысціне Пастэрнака[d] і Катрыне Пастэрнака[d] |
Прафесія | актрыса |
Тэатр | Латвійскі Нацыянальны тэатр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 1846726 |
Лі́дыя Фрэ́йманэ (лат.: Lidija Freimane, у шлюбе Па́стэрнака; 6 красавіка 1920, г.п. Дандушэнь, Сарокскі павет, Губернатарства Бесарабія, Каралеўства Румынія, цяпер Малдова) — латышская актрыса. Народная артыстка СССР (1970). Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР 1950, 1951.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 6 сакавіка 1920 года ў бесарабскім сяле Дандушэнь (цяпер Малдова).
У 1921 годзе сям'я пераехала ў Рыгу. У 1929—1936 гадах вучылася ў Рыжскай пачатковай школе № 2, у 1936—1941 гадах у прыватным камерцыйным вучылішчы В. Олафа. Пасля яго заканчэння ў 1941—1944 гадах працавала ў Латвійскім крэдытным банку бухгалтарам. У 1944—1945 гадах служанка ў пякарні і пакаёўка ў гасцініцы ў Оберштаўфене (Баварыя, Германія).
У верасні — кастрычніку 1945 года артыстка дапаможнага складу Елгаўскага тэатра драмы.
У 1945—1948 гадах вучылася ў драматычнай студыі пры Дзяржаўным тэатры драмы Латвійскай ССР і адначасова працавала машыністкай у гэтым тэатры. З 1947 года актрыса Дзяржаўным тэатры драмы Латвійскай ССР імя А. Упіта.
У 1966—1986 гадах старшыня Тэатральнага таварыства Латвіі.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР 6—8-га скліканняў.
Памерла 18 студзеня 1992 года ў Рызе. Пахавана на Лясных могілках[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Яе мастацтва вызначаецца знешняй стрыманасцю ў спалучэнні з унутраным драматызмам. Сярод роляў: Аніта («Сын рыбака» В. Лаціса), Ошу Ганна («Зямля зялёная» А. Упіта), Надзея («Варвары» М. Горкага), Федра («Федра» Ж. Расіна), Стэла («Мілы лгун» Дж. Кілці) і інш.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 чэрвеня 2019.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 ліпеня 2016.
- ↑ Zudusī Latvija - Rīgas Meža kapi. Kapa piemineklis Jāzepa Pasternaka un Lidijas Freimanes ģimenei(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2014. Праверана 8 студзеня 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Фрэйман Лідзія. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Нарадзіліся 6 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся 6 красавіка
- Нарадзіліся ў Каралеўстве Румынія
- Памерлі 18 студзеня
- Памерлі ў 1992 годзе
- Памерлі ў Рызе
- Пахаваныя на Лясных могілках
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Народныя артысты СССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Постаці Латвійскага Нацыянальнага тэатра
- Майстры мастацкага слова
- Заслужаныя артысты Латвійскай ССР
- Народныя артысты Латвійскай ССР
- Постаці Рыжскай кінастудыі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР