Лідуокей
Мястэчка
| ||||||||||||||||||||
Лідуо́кей[1] (літ.: Lyduokiai, традыцыйная беларуская назва — Нідокі) — мястэчка ва Укмяргскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Цэнтр Лідуокейскай сянюніі. Размешчана на рацэ Сіесарціс (Сясарка) , за 11 км на ўсход ад Укмярге. Насельніцтва на 2011 год — 142 чалавекі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўспамін пра Нідокі датуецца 1499 годам. У гэты час яны знаходзіліся ў валоданні Пяткевічаў і ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.
У 1623 годзе ў Нідоках быў пабудаваны касцёл. У XVII ст. мястэчка перайшло да Дамброўскіх, у XVIII ст. — да роду Марыконі.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Нідокі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Вількамірскім павеце Віленскай губерні.
Каля 1886 года ў Нідоках было 10 будынкаў.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Нідокі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: ~1886 год — 57 чал.[2]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 142 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1884)
- Сядзіба (XIX — XX стагоддзі)
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. S. 38.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лідуокей
- Нідокі на сайце Radzima.org