Лідзія Аляксееўна Абухава
Лідзія Аляксееўна Абухава | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 жніўня 1922 ці 1924[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 красавіка 1991 ці 1991[1][2][…] |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Гады творчасці | з 1945 |
Мова твораў | руская |
Узнагароды |
Лідзія Аляксееўна Абухава (руск.: Ли́дия Алексе́евна Обухова; 17 жніўня 1924, Кутаісі — 26 красавіка 1991, Масква) — савецкая пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў СССР (1956), аўтар раманаў «Глыбінь-гарадок», «Стрэмка», аповесцей «Улюбёнец стагоддзя», «Ліліт» і кнігі падарожжаў «Цудоўныя краіны». Яе творы выдаваліся больш як на 30 мовах. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Кутаісі ў сям’і акцёраў. Пасля смерці бацькі была ўдачароная айчымам, афіцэрам-пагранічнікам. З-за пастаянных раз’ездаў сям’і вучылася ў розных школах. Жыла на Каўказе, ва Украіне, у Сярэдняй Азіі, Паволжы і Беларусі. У 1940 годзе скончыла сярэднюю школу № 10 горада Віцебска.
Вялікая Айчынная вайна заспела Лідзію Абухаву ў Літве, на граніцы Савецкага Саюза. Усю вайну яна правяла ў нацысцкім канцлагеры (як дачка пагранічніка). Пасля заканчэння вайны скончыла Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага (1951). Член СП СССР (1956). Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны».
Пахаваная на Міускіх могілках.
Зноскі
- ↑ а б Lydia Obukhova // The Encyclopedia of Science Fiction / P. Nicholls, J. Clute, D. Langford — ISSN 3049-7612 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lidija Aleksejevna Obuchova // Czech National Authority Database
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).