Перайсці да зместу

Лядовы Палац спорту Мінскай вобласці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лядовы Палац спорту Мінскай вобласці
Месцазнаходжанне  Беларусь Мінск, вул. Прытыцкага, 27
Пабудаваны 19971999
Адкрыты люты 1999 года
Архітэктар Юрый Фёдаравіч Патапаў, Іван Іванавіч Боўт і Аляксандр Сцяпанавіч Шафрановіч
Памеры поля 30х61
Map

Лядовы Палац спорту Мінскай вобласці (поўная назва — Дзяржаўная ўстанова «Лядовы Палац спорту Мінскай вобласці»; раней быў вядомы як Мінскі лядовы палац спорту) — спорткомплекс у горадзе Мінску, Беларусь.

Аўтары праекта архітэктары інстытута «Белпрампраект» Ю. Ф. Патапаў, І. І. Боўт, А. С. Шафрановіч. Узвядзенне арэны пачыналі ўладальнікі хакейнага клуба «Цівалі», аднак не зладзіліся з фінансаваннем і будоўля спынілася на ўзроўні падмурка[1]. Завяршалася будаўніцтва палаца ў 19971999 гадах ужо за дзяржаўныя сродкі[2]. Аб'ект быў уведзены ў эксплуатацыю ў лютым 1999 года.

Арэна лядовага палаца з'яўлялася хатняй пляцоўкай хакейнага клуба «Керамін», які выступаў у беларускай экстралізе, а таксама базай для хакейных секцый. У красавіку 2004 года Мінскі лядовы палац спорту прымаў матчы чэмпіянату свету сярод юніёраў у вышэйшым дывізіёне.

У сезоне 2012/13 у палацы праходзілі матчы хакейнага клуба «Юнацтва-Мінск» у Вышэйшай хакейнай лізе. Пасля клуб пераехаў на «Чыжоўка-Арэну»[3].

Асноўнае прызначэнне — правядзенне матчаў па хакею з шайбай, спаборніцтваў па фігурнаму катанню, шорт-трэку і іншым лядовым відам спорту. Трыбуны размешчаны Г-падобна, ёмістасць палаца складае 1823 гледачоў. Прадугледжана магчымасць трансфармавання хакейнай каробкі ў пляцоўку для гульнявых відаў спорту, спартыўных адзінаборстваў, тэніса, цяжкай атлетыкі, гімнастыкі, бокса, а таксама ў сцэну для правядзення канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. У свабоднае ад спартыўных мерапрыемстваў час лядовая пляцоўка задзейнічана для правядзення масавых катанняў на каньках.

Канцэрты і музычныя мерапрыемствы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Cradle of Filth, Moonspell, Turisas — (20 красавіка 2009 года). У рамках еўрапейскага тура Filth Fest Tour гурты павінны былі наведаць Беларусь, але ў дзень канцэрту гурты не змагла даехаць да Мінска 150 кіламетраў з-за праблем з пропускам грузавіка з рэквізітам на мытні.[4].

Зноскі

  1. Степан Воронков.. Пионеры отечественного хоккея. Страница хоккея Беларуси (28 апреля 2006). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2012. Праверана 15 лютага 2010.
  2. Владимир Бережков.. Система энергоВЫНОСителей, или АссигНАЦИЯ хоккейного займа(недаступная спасылка). Прессбол (17 мая 2007). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2022. Праверана 15 лютага 2010.
  3. Хакей. Мінскае «Юнацтва» прынята ў ВХЛ
  4. Cradle of Filth, Moonspell, Turisas у Мінску 20 красавіка 2009 года.(недаступная спасылка). tut.by. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2012. Праверана 30 ліпеня 2010.