Лоўчыя прылады
Выгляд
Лоўчыя прылады — прылады і прыстасаванні, якія служаць для лоўлі жывёл (паляўнічныя прылады), рыб (рыбацкія прылады), насякомых. Асобна выдзяляюцца прылады для лоўлі грызуноў і пчалярскія прылады.
Рыбацкія прылады паводле паводле прынцыпу дзеяння і спосабу лоўлі падзяляюцца на:
- невады
- зімовы невад (вялікі невад)
- летні невад (падвалока)
- брэдзень (браднік, валачок, браданік), валакуша, крыга, лата, мутнік (яршавік)
- сеткі, паводле будовы:
- аднасценная сетка
- трысценная сетка (трыгубіца)
- сеткі, паводле спосабу лоўлі:
- стаўныя
- трыгубіца
- плаўныя (загонныя)
- уклейніца
- стаўныя
- стаўныя пасткі
- буч (кош, вярша), ез, закот, кацец, настаўка, нерат, венцер, скрыпка, ват, жак, каробка, мярэжа, паплаў, сак
- рухомыя пасткі
- кручковыя снасці
- прынадная вуда
- паплаўковая вуда
- звычайная вуда, якарная вуда
- донная вуда
- донка, жэрліца, старажня, перавалока
- паплаўковая вуда
- імітацыйная вуда
- блісня, дарожка, драка, матылёк
- прынадная вуда
- ударныя прылады
- прылады, якія нанізваюць рыбу зверху
- восць
- прылады, якія падчэпліваюць рыбу знізу
- крук, багор
- прылады, якія глушаць рыбу пад лёдам
- дубіна, чакуха, чурка
- прылады, якія нанізваюць рыбу зверху
- дапаможныя прылады
- баба, прыстасаванне, каб падцягваць невад; боўт, шост, каб наганяць рыбу; бычок, прыстасаванне, каб захоўваць рыбу ў вадзе; вараток, прыстасаванне, каб падцягваць лодку да невада; клок, прылада, каб падвабліваць самоў; пешня, прылада для прабівання палонак; сашыла, вілы для прагону пад лёдам жэрдкаў з вяроўкамі; сцябла, прыстасаванне для перавозкі рыбалоўных сеткаў у лодцы.
Паляўнічыя прылады звычайна найперш улучаюць паляўнічую зброю:
- абушныя прылады
- доўбня, булава, сякера, кісцень
- колкія прылады
- рагаціна, дзіда, кап’ё, дроцік
- сечныя прылады
- кідальныя прылады
Апроч гэтага, уласна лоўчыя паляўнічыя прылады падзяляюцца на:
- загонныя прыстасаванні
- ваўкаўня, засека (двухсценак, сценка), лоўчая яма
- самалоўныя нерухомыя пасткі
- пасткі ўшчымляльнага дзеяння
- залезы, ступа, ступіца, кола, сіло, сетка, капкан
- пасткі ўдарнага дзеяння
- ашчэп, кляпцы, сланцы, торгала
- пасткі ўшчымляльнага дзеяння
- дапаможныя лоўчыя прылады
- абцугі; кляшчы, драўлянае паляўнічае прыстасаванне, якое ўжывалася, каб выцягваць лісоў з нораў.
У пчалярскія прылады вылучаюцца вабік, накроп, прывой, раёўня і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ламака В. Намінацыі лоўчых прыладаў у беларускіх слоўніках // Vocabulum et vocabularium: Сб. научн. трудов по лексикографии. Отв. ред. В.В. Дубичинский. — Вып. 5. — Гродно: ГрГУ, 1998. — 188 с. ISSN 0453-79998. С. 26, 27.