Леапольд Абрамавіч Байцін
Леапольд Абрамавіч Байцін | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 мая 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 снежня 1949 (56 гадоў) |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Леапольд Абрамавіч Байцін (20 мая 1893, Віцебск — 1 снежня 1949) — савецкі ваенны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў 4 класы яўрэйскай школы, потым сярэднюю школу. У 1918 годзе скончыў Данскі ветэрынарны інстытут (г. Новачаркаск) і ўступіў у рады Чырвонай Арміі. Удзельнік грамадзянскай вайны. У лютым 1919 года быў прызначаны на пасаду малодшага ветэрынарнага ўрача 1-га Віцебскага губернскага конскага запасу, далей паслядоўна займаў пасады ветэрынарнага ўрача, ветэрынарнага інспектара, начальніка адміністрацыйна-мабілізацыйнага аддзела. У 1926 годзе ўзначаліў Ваенна-ветэрынарную фельчарскую школу, якая была рэарганізавана ў 1937 годзе ў Ленінградскае ваенна-ветэрынарнае вучылішча, на пасадзе начальніка гэтай навучальнай установы знаходзіўся да 1945 года.
У гады Вялікай Айчыннай вайны — камандзір ветэрынарнага аддзела шэрагу франтоў. Званне «генерал-маёр ветэрынарнай службы» Л. А. Байціну было прысвоена 1 лютага 1943 года. З 1945 года — намеснік начальніка Ваенна-ветэрынарнай акадэміі.
У красавіку 1945 года Леапольд Байцін быў прызначаны намеснікам начальніка Ваенна-ветэрынарнай акадэміі Чырвонай Арміі па вучэбнай і навуковай рабоце, але на гэтай пасадзе праслужыў нядоўга і ў 1946 годзе быў звольнены ў запас.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, Чырвонага Сцяга (2), медалямі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Байтин Леопольд Абрамович // Военачальники земли белорусской : энциклопедический справочник / Б. Д. Долготович. — Минск : БелЭн, 2005. — С. 219.
- Нарадзіліся 20 мая
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Памерлі 1 снежня
- Памерлі ў 1949 годзе
- Выпускнікі Данскога дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Ваенна-ветэрынарага інстытута МА Расіі
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы