Леанор (прынцэса Астурыйская)
Леанор дэ Тодас лос Сантас дэ Бурбон і Арціс | ||||
---|---|---|---|---|
Leonor de Todos los Santos de Borbón Ortiz | ||||
| ||||
|
||||
|
||||
Нараджэнне |
31 кастрычніка 2005 (19 гадоў) |
|||
Род | Іспанскія Бурбоны | |||
Імя пры нараджэнні | ісп.: Leonor de Todos los Santos de Borbón y Ortiz[1] | |||
Бацька | Філіп VI[2] | |||
Маці | Летысія[2] | |||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | |||
Адукацыя |
|
|||
Аўтограф | ||||
Званне | cadet[d] і guardiamarina[d] | |||
Узнагароды |
Hijo Adoptivo de Zaragoza[d] (21 мая 2024) Medal of Aragonese Corts[d] (21 мая 2024) Medal of Aragon[d] (21 мая 2024) |
|||
Сайт | casareal.es/ES/Fa… (ісп.) | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леанор, прынцэса Астурыі (Леанор дэ Тодас лос Сантас дэ Бурбон і Арціс; нар. 31 кастрычніка 2005, Мадрыд) — прынцэса Астурыйская, спадчынніца іспанскага прастола з 19 чэрвеня 2014 года, старэйшая дачка і дзіця ў сям’і караля Іспаніі Філіпа VI і яго жонкі Летысіі, унучка караля Іспаніі Хуана Карласа I і каралевы Сафіі. Старэйшая сястра інфанты Сафіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Інфанта Леанор нарадзілася ў 1:46 ночы 31 кастрычніка 2005 года. Яна стала першым дзіцем у сям’і спадчыннага прынца Феліпэ і яго жонкі Летысіі, народжанай Арціс Ракасалана. Нарадзілася інфанта з вагай у 3,5 кг і ростам 47 см.
Інфанта была хрышчоная ў палацы Сарсуэла кардыналам Антоніа Роўка Варэла 14 студзеня 2006 года. Традыцыйна, Леанор была хрышчоная вадой з ракі Іардан. Яна атрымала імя Леанор дэ Тодас лос Сантас дэ Бурбон і Арціс. Яе хроснымі сталі кароль і каралева Іспаніі — бабуля і дзядуля па лініі бацькі.
25 лютага 2006 года іспанскі каралеўскі дом пацвердзіў інфармацыю аб тым, што ствалавыя клеткі з пупавіны інфанты былі замарожаны і захаваны ў банку крыві ў Тусоне, штат Арызона. Клеткі будуць замарожаны прынамсі 15 гадоў разам з клеткамі 18 000 іншых дзяцей. Інфанта стала не першай асобай каралеўскай крыві, у якой былі ўзяты ствалавыя клеткі. Першым стаў дацкі прынц Крысціян, які нарадзіўся ў 2005 годзе.
Інфанта Леанор хадзіла ў дзіцячы сад для дзяцей іспанскай каралеўскай гвардыі, а з 15 верасня 2008 года яна наведвае школу Санта-Марыя-дэ-лос-Расалес каля Мадрыда. У гэтай школе вучыўся і яе бацька прынц Феліпэ.
Тытулы
[правіць | правіць зыходнік]Як спадчынніца Іспанскага прастола носіць тытул прынцэсы Астурыйскай. Акрамя таго, паводле артыкула 57 Канстытуцыі Іспаніі носіць таксама наступныя дадатковыя тытулы:
- прынцэса Астурыйская як спадчынніца трона Кастыліі;
- прынцэса Жыронская як спадчынніца Каталана-Арагонская;
- прынцэса Віянская як спадчынніца Наварская;
- герцагіня Манбланская як спадчынніца Каталоніі
- графіня Серверская як спадчынніца Валенсійская
- сеньёра Балагер як спадчынніца Мальёркі.
Зноскі
- ↑ https://www.casareal.es/EN/FamiliaReal/PrincesaLeonor/Paginas/subhome.aspx Праверана 17 красавіка 2020.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage