Латвійская акадэмія культуры
Латвійская акадэмія культуры | |
---|---|
лат.: Latvijas Kultūras akadēmija | |
Арыгінальная назва | лат.: Latvijas Kultūras akadēmija |
Міжнародная назва | англ.: Latvian Academy of Culture |
Заснаваны | 1990 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рыга |
Сайт | lka.edu.lv/en/ |
Латвійская акадэмія культуры (лат.: Latvijas Kultūras akadēmija) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ідэя стварэння асобнай Латвійскай акадэміі культуры была выказана на Латвійскім культурным форуме ў сакавіку 1990 года. 29 снежня 1990 года было прынята рашэнне № 1 Савета Міністраў Латвійскай Рэспублікі «Аб стварэнні Латвійскай акадэміі культуры». Вучэльню планавалася стварыць на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры і Рыжскага тэхнікума для работнікаў культуры і адукацыі.
Петэрыс Лагіс быў прызначаны рэктарам акадэміі. Ён і Яніс Сіліньш, кіраўнік аддзела культурнай адукацыі Латвійскай кансерваторыі імя Язэпа Вітола, распрацоўвалі навучальныя праграмы і вырашалі арганізацыйныя, матэрыяльныя і фінансавыя праблемы.
Першы набор абітурыентаў адбыўся ў памяшканні Латвійскай школы культуры на вул. Брунінеку, але першыя лекцыі прайшлі ў цяперашнім будынку па адрасе: вул. Лудзас 24, дзе знаходзіўся Інстытут павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры Міністэрства культуры Латвіі.
Магістарская праграма пачала сваю дзейнасць у 1996 годзе. У 1999 годзе былі ўпершыню прыняты на навучанне аспіранты. У 2009 годзе да акадэміі ў якасці структурных падраздзяленняў былі дададзены Музей тэатра імя Эдуарда Смільгі і Рыжскі музей кіно, у 2012 годзе - Латвійскі каледж культуры.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286