Крыштаф Антоні Абрынскі
Крыштаф Антоні Абрынскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Смерць | не пазней за 13 лютага 1665 ці 1665[1] | ||||||
Род | Абрынскія[d] | ||||||
Бацька | Андрэй Абрынскі[d] | ||||||
Адукацыя |
Крыштаф Антоній Абрынскі, Хрыстафор Абрынскі (? — да 13 лютага 1665) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
З шляхецкага роду герба «Харытон», сын Андрэя, новагародскага земскага суддзі.
Вучыўся ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме (каля 1637 г.), разам з Жыгімонтам Каралем Радзівілам выехаў у Італію, дзе запісаўся на юрыдычны факультэт Падуанскага ўніверсітэта (1641). Вярнуўся, відаць, у 1642.
Каралеўскі сакратар, пісар дэкрэтавы літоўскі (1650—1660), падстолі ваўкавыскі (1653), ротмістр казацкай харугвы ў вялікалітоўскім войску (1653—1654), падкаморы новагародскі прыкладна з 1655 г.; пасол на соймы 1648, 1652, 1655, 1659, 1661, 1662 гадоў.
У 1651 сакратар пасольства Піліпа Абуховіча ў Маскву. Удзельнічаў у падрыхтоўцы Аліўскага міру (1660) са Швецыяй. Валодаў маёнткамі Бярдова (Бярдоўка) і Ятра (Ятра Обрынская) у Новагародскім павеце.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Абрынскі Крыштоф Антоній // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 198. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).