Перайсці да зместу

Крысціян Клаўе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крысціян Клаўе
Christian Clavier
Крысціян Клаўе ў 2006 годзе
Імя пры нараджэнні Крысціян Жан-Мары Клаўе
Дата нараджэння 6 мая 1952(1952-05-06)[1][2][…] (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Жонка Мары-Ан Шазель[d]
Адукацыя
Прафесія кінаакцёр, комік, сцэнарыст, кінапрадзюсар, кінарэжысёр, тэатральны акцёр, тэлеакцёр
Кар’ера 1977 — дагэтуль
Узнагароды
Кавалер ордэна Ганаровага легіёна
IMDb 0002010
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крысціян Жан-Мары Клаўе (фр.: Christian Jean-Marie Clavier; 6 мая 1952, Парыж) — французскі акцёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, кіраўнік кінакампаніі Ouille Production.

Пасля вучобы ў парыжскім інстытуце палітыкі ён пачаў сваю акцёрскую кар'еру з камедыйнай тэатральнай трупы «Le Splendid» і прыняў удзел у вялікай колькасці камедыйных фільмаў.

Дамогся шырокага поспеху, згуляўшы ў фільме «Прышэльцы» персанажа, вядомага як «Жак уй-прайдзісвет». Пасля «Прышэльцаў» ён стаў прызнанай зоркай, прыняўшы ўдзел у такіх фільмах як «Астэрыкс і Абелікс супраць Цэзара», «Астэрыкс і Абелікс: Місія „Клеапатра“», а таксама ў рымейку фільма «Прышэльцы». Крысціян Клаўе вядомы таксама па фільмах «Паміж анёлам і нячысцікам» і гістарычнаму фільму «Напалеон». Ён таксама сыграў некалькі роляў у тэлевізійных серыялах.

Найбольш прыкметныя акцёрскія дуэты з Жанам Рэно ў фільмах «Прышэльцы», «Аперацыя „Тушаніна“», «Карсіканец» і Жэрарам Дэпардз'ё ў фільмах «Астэрыкс і Абелікс супраць Цэзара/місія Клеапатра», «Паміж анёлам і нячысцікам».

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1993
ф Прышэльцы Les Visiteurs Жакуй / Жакар
1998
ф Прышэльцы 2: Калідоры часу Les Visiteurs II: Les couloirs du temps Жакуй / Жакар
2004
ф Карсіканец L'Enquête corse Рэмі Франсуа — псеўданім Джэк Палмер

Зноскі