Кракаўскае ваяводства (1920—1939)
Выгляд
Кракаўскае ваяводства | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 23 снежня 1920 | ||
Дата скасавання | верасень 1939 | ||
Плошча |
|
||
Кракаўскае ваяводства (польск.: Województwo krakowskie) — адміністрацыйная адзінка ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы. Цэнтр — Кракаў.
Створана законам ад 23 снежня 1920 года. Пачала дзейнічаць 1 верасня 1921 года.
Цэнтр ваяводства быў у Кракаве. Іншымі буйнымі гарадамі ваяводства былі Тарнаў, Новы Сонч, Явожна, Асвенцім, Хшанаў, Бохня і Ясла.
Агулам у ваяводстве было 54 гарады.
У выніку адміністрацыйнай рэформы краіны 1 красавіка 1932 года ў ваяводстве было ліквідавана 5 раней існаваўшых паветаў.