Космас (кінатэатр, Магілёў)
Кінатэатр | |
«Космас» | |
---|---|
53°52′53″ пн. ш. 30°20′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Тып будынка | кінатэатр |
Дата пабудовы | 1963 год |
«Космас» — шырокаэкранны кінатэатр у Магілёве. Знаходзіцца ў Задняпроўі, у скверы 700-годдзя Магілёва, па адрасе праспект Пушкіна, 10.
Адкрыты 1 кастрычніка 1963 года. У гэты дзень прайшлі прэм’ерныя паказы мастацкіх фільмаў «Адрынутыя» (Францыя-Германія-Італія, 1958) і «Легенда ў цягніку» (Венгрыя, 1962)[1]. У 1987 годзе рэканструяваны. На першым паверсе знаходзіліся 2 глядзельныя залы па 265 месцаў і касавы зал, дзе былі ўстаноўлены гульнявыя аўтаматы. У фае другога паверха — устаноўкі дзённага кіно, відэазал. Пры кінатэатры працавалі клуб выхаднога дня «Гайдаравец», кінаклубы будучага воіна і «Светлячок»[2].
У наш час працуюць дзве глядзельныя залы на 160 і 156 месцаў. Кінатэатр абсталяваны сучасным лічбавым абсталяваннем, 5D-атракцыёнам. Дэманстрацыя кінастужак ажыццяўляецца ў 2D і 3D фарматах[1].
З 2012 года працуе дзіцячая студыя анімацыі «Аловак». Падчас правядзення Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка» ў кінатэатры праводзяцца майстар-класы па мастацтве анімацыі[1].
Зноскі
- ↑ а б в Космас (Магілёў) Архівавана 19 жніўня 2017.
- ↑ «Космос» // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Космос» // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.