Перайсці да зместу

Кнышын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Кнышын
польск.: Knyszyn
Герб
Герб
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Плошча
23,68 км²
Вышыня цэнтра
158,5 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
2 758 чалавек (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 +48 85
Паштовы індэкс
19-120
TERC
2008044
Афіцыйны сайт
[http://Афіцыйны сайт (польск.)
Кнышын на карце Польшчы ±
Кнышын (Польшча)
Кнышын
Кнышын (Падляскае ваяводства)
Кнышын

Кнышын (польск.: Knyszyn) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Манецкага павета Падляскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Кнышын. Насельніцтва 2758 чал. (2008).

Знаходзіцца за 25 км на паўночны захад ад Беластоку, на аўтамабільных дарогах 65 і 671.

Сяло заснавана ў пачатку XVI стагоддзя ў Бельскім намесніцтве (старостве) вялікім канцлерам літоўскім Мікалаем Радзівілам, які пабудаваў тут паляўнічы двор[1]. З 1513 года ў Падляскім ваяводстве. У 1520 годзе Мікалай Радзівіл фундаваў у Кнышыне касцёл. У 1528 годзе Кнышын перайшоў да вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, які меў тут паляўнічую рэзідэнцыю. З сярэдзіны XVI стагоддзя — цэнтр Кнышынскага староства. 18 кастрычніка 1568 года Кнышын атрымаў магдэбургскае права і герб «у залатым полі чорная галава зубра»[2]. У 1569 годзе паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага. У 1571 годзе Жыгімонт Аўгуст заснаваў у месце Праабражэнскую царкву (пазней уніяцкую). 7 ліпеня 1572 года ў Кнышыне памёр Жыгімонт Аўгуст. У 1579 годзе Ян Замойскі фундаваў тут мураваны касцёл Св. Яна Евангеліста, асвячоны ў 1601, і шпіталь[1]. З сярэдзіны XVII стагоддзя прыйшоў з заняпад пасля разбурэння шведамі.

Краявід горада, Н. Орда

У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1815 года — у Расійскай імперыі.

Рынкавая плошча ў Кнышыне з касцёлам і царквой, 1913 год.

У 1921 годзе паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора, апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр павета Беластоцкага ваяводства.

З 1939 года ў Беларускай ССР. У 1940 годзе стаў цэнтрам Кнышынскага раёна Беластоцкай вобласці. У 1941—1944 гадах знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Кнышын Польшчы.

  • Гістарычная забудова горада XVIII — пачатак XX стст.
  • Касцёл Св. Яна Евангеліста (1520, 1710)
  • Лямус (XIX ст.)

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]