Кларыса Баджэр
Кларыса Баджэр | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 мая 1806[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 снежня 1889[1] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | George Munger[d] |
Муж | Milton Badger[d] |
Род дзейнасці | мастачка, батанічны ілюстратар, мастак-ілюстратар навуковых прац |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кларыса Баджэр (англ.: Clarissa Munger Badger; 1806—1889) — амерыканская мастачка, батанічны ілюстратар, таксама малявала на тэкстылі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 20 мая 1806 года ў горадзе Мадысан акругі Нью-Хейвен, штат Канектыкут, у сям’і Джорджа Мангера — партрэтыста і гравёра, і яго жонкі Парнел Келсі Мангер. Старэйшы брат Кларысы — Джордж і яе малодшая сястра — Кэралайн таксама сталі мастакамі.
У 1828 годзе яна выйшла замуж за Мілтана Баджэра, пастара Паўднёвай Царквы ў горадзе Андовер, штат Масачусетс, пазней які стаў памочнікам сакратара Амерыканскага хатняга місіянерскага таварыства. У іх было пяцёра дзяцей, двое з якіх дажылі да паўналецця, і абодва сталі ўрачамі. Яе муж захварэў на хваробу Брайта, яны пераехалі ў родны горад Кларысы, дзе яе муж памёр у 1873 годзе.
Кларыса Баджэр памерла 14 снежня 1889 года ў горадзе Мадысан. Была пахавана на гарадскіх могілках West Cemetery.
Зноскі
- ↑ а б в Find a Grave — 1996. Праверана 17 мая 2020.
- ↑ https://www.madisonhistory.org/key-people/clarissa-munger-badger/
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 12 лістапада 2024.
- ↑ https://www.biodiversitylibrary.org/page/33264971 Праверана 5 снежня 2023.