Перайсці да зместу

Катастрофа Boeing 737 у аэрапорце Муан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Катастрофа Boeing 737 у аэрапорце Муан
Агульныя звесткі
Дата 29 снежня 2024
Месца
Загінулыя
  • 179 чал.[2]
Параненыя 2[3]
Авіякампанія Jeju Air[d]
Пункт вылету Суварнабхумі[d]
Пункт прызначэння Міжнародны аэрапорт Муан[d]
Рэйс JJA2216

Катастрофа Boeing 737 у аэрапорце Муан — буйная авіяцыйная катастрофа, якая здарылася раніцай 29 снежня 2024 года. Авіялайнер Boeing 737-8AS авіякампаніі «Jeju Air» выконваў рэгулярны рэйс 7C-2216 па маршруце з Бангкока ў Муан (Рэспубліка Карэя). Пры пасадцы ў пункце прызначэння самалёт сышоў з узлётнай паласы і ўрэзаўся ў агароджу аэрапорта. З 181 чалавека (175 пасажыраў і 6 членаў экіпажа), якія знаходзіліся на яго борце, выжылі 2.

Катастрофа рэйса 2216 стала другой самай буйной авіякатастрофай у гісторыі грамадзянскай авіяцыі Рэспублікі Карэя з часоў катастрофы Boeing 747 на Гуаме з 228 загінуўшымі і самай шматлікай па ахвярах пасля катастрофы Boeing 767 у Пусане з 129 загінуўшымі. Таксама яна стала першай авіякатастрофай у гісторыі авіякампаніі Jeju Air.

Катастрофа Boeing 737 у аэрапорце Муан

Самалёт быў Boeing 737-8AS, выпушчаны ў 2009 годзе, зарэгістраваны як HL8088[4]. Самалёт спачатку эксплуатаваўся авіякампаніяй Ryanair, а потым у 2017 годзе быў перададзены авіякампаніі Jeju Air.

У Рэспубліцы Карэя была абвешчана тыднёвая жалоба ў сувязі з авіякатастрофай.

Пасольства Расіі ў Рэспубліцы Карэя выказала спачуванні сем’ям загінулых ў сувязі з авіякатастрофай.[5].