Касітэрыт
Выгляд
Касітэрыт | |
---|---|
Формула | SnO2 |
Сінгонія | тэтраганальная |
Колер | карычневы з адценнямі, чорны, шэры |
Колер рысы | карычневата-белы, белы, шэры |
Бляск | алмазны |
Цвёрдасць | 6—7 |
Шчыльнасць | 6,98—7,01 г/см³ |
Касітэры́т, алавяны камень — мінерал класа аксідаў, аксід волава, SnO2. Дамешкі жалеза, ніобію, тытану, вальфраму, селену і інш.
Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінгоніі. Утварае дыпірамідальныя, слупкаватыя і ігольчатыя крышталі, зярністыя, радыяльна-прамянёвыя агрэгаты. Колер карычневы з рознымі адценнямі, чорны, шэры. Бляск алмазны. Цвёрдасць 6—7 па шкале Моаса. Шчыльнасць 6,98—7,01 г/см³.
Важная алавяная руда. Радовішчы гідратэрмальнага паходжання, грэйзенавыя, пегматытавыя. Сустракаецца ў радовішчах разам з вальфрамітам, шэелітам, арсенапірытам. Радовішчы ў Германіі, Францыі, Кітаі, Расіі, Аўстраліі, Партугаліі, Чэхіі, Балівіі, Бразіліі, Інданезіі, Нігерыі, Намібіі[1].
Зноскі
- ↑ Касситерит // Каталог Минералов (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бардон У. Я. Касітэрыт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 142.
- Касітэрыт // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 511.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Касситерит // Каталог Минералов (руск.)
- Касситерит или оловянный камень // Каталог Минералов (руск.)
- Касситерит // Каталог Минералов (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касітэрыт