Кастэль
Кастэль — замак рэгулярнай формы з абарончымі сценамі, элементамі якога могуць быць сцены, фланкіруючыя вежы, жылыя пабудовы па перыметры сценаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Абарончыя збудаванні рэгулярнай формы вядуць сваю гісторыю яшчэ з часоў Рымскай імперыі. У далейшым яны былі запазычаны арабскай фартыфікацыйнай навукай, і праз крыжовыя паходы трапілі назад у Еўропу.
Рэгулярныя замкі ў ВКЛ паўсталі пад моцным нямецкім культурным уплыву праз Тэўтонскі ордэн. Так званыя Штаўфэнаўскія кастэлі, што былі распаўсюджаны на нямецкамоўных тэрыторыях, а таксама ў падначаленай Штаўфэнам Паўднёвай Італіі мелі слаба выступаючыя вежы. Фланкіруючыя вежы у нямецкіх кастэлях былі першапачаткова непапулярныя, у той час як для кастэляў французскага тыпу, распаўсюджанага ў Францыі, Англіі і памежных да іх рэгіёнах, паўкруглыя ці круглыя фланкіруючыя вежы былі абавязковымі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ткачоў М. Кастэль // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.