Кастрычніцкі раён (Мінск)
Кастрычніцкі раён | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Статус | гарадскі раён | ||
Уваходзіць у | |||
Дата ўтварэння | 1921 | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Тэлефонны код | 17 | ||
Паштовыя індэксы | 220007[1], 220039[1], 220024[1], 220036[1], 220064[1], 220108[1], 220115[1] і 220120[1] | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кастрычніцкі раён — адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ў паўднёвай частцы горада паміж чыгункамі Мінск—Брэст і Мінск—Гомель. У яго склад уваходзяць прамысловы вузел «Калядзічы», пасёлак Сокал а таксама тэрыторыя РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск», геаграфічна размешчанага на поўдні Смалявіцкага раёна. Плошча: 1927 га. Насельніцтва: 155 тысяч жыхароў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 1921 Цэнтральнае бюро КП(б)Б пастанавіла падзяліць горад на тры раёны па партыйнай рабоце: Аляксандраўскі (правобраз цяперашняга Кастрычніцкага), Ляхаўскі і Цэнтральны. У 1938 былі створаны адміністрацыйныя раёны Мінска: Сталінскі, Варашылаўскі і Кагановіцкі (замест Аляксандраўскага). У 1957 Кагановіцкі раён перайменаваны ў Кастрычніцкі.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Спецыялізацыя раёна — транспарт. Тут размешчаны прадпрыемствы Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, Мінскі чыгуначны вакзал, Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, яго падраздзяленні і прадпрыемствы (у тым ліку, аэрапорт Мінск-1), аўтамабільны канцэрн «Белмагістральаўтатранс», аўтакамбінаты № 5 і 6.
Сярод прамысловых прадпрыемстваў — навукова-вытворчае аб’яднанне «Інтэграл», завод «Крыён», Мінскі мясакамбінат, ААТ «Керамін», Мінская фабрыка каляровага друку.
Культурны ўплыў
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі раёна размешчаны Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускі ўніверсітэт культуры, медыцынскае вучылішча № 2, вучылішча мастацтваў, 5 ПТУ, 17 школ.
Сярод буйных медыцынскіх устаноў — бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, 3-я дзіцячая бальніца, дарожная бальніца, гарадская гінекалагічная бальніца.
Больш за 300 спартыўных аб’ектаў, у тым ліку тры стадыёны: «Лакаматыў», «Узлёт», «Арбіта».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кастрычніцкі раён (Мінск)
- Афіцыйны сайт Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска